haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

28.02.2017 09:15

911 просмотров

4 комментария

Наведванне грамадскіх лазняў Гарадоччыны зменшылася ў два разы за мінулы год і іх лёс пад пытаннем

Пастанова № 8 Савета Міністраў ад 11 студзеня 2016 года выключыла грамадскія лазні з пераліку сацыяльна істотных паслугаў. Гэта прывяло да росту білетаў у лазні ў два разы, а таксама да адпаведнага змяншэння наведвальнасці чатырох лазняў на 54,8%.

«Гарадоцкі веснік» напісаў аб наступствах Пастановы № 8 Саўміна для насельніцтва Гарадоцкага раёна ў артыкуле «Баня — мать вторая: кости распарит, всё дело поправит». Утрыманне чатырох лазняў у раёне — Гарадку, Езярышчы, Бычысе, Пальмінцы — увесь час было стратнай справай. І калі раней адбывалася субсідзіраванне працы лазняў, то з мінулага года яно не дзейнічае і Гарадоцкае КУВП «ГПК і ЦС» панесла страты на 55 600 рублёў, зарабіўшы на квітках і паслугах 29 800 рублёў.

Справа палягае ў тым, што за наведванне лазні кошты напачатку 2016 года павялічылі прыкладна ў два разы: да 6 рублёў у горадзе і 5 рублёў на раёне. Такія кошты апынуліся не па сілам былым наведвальнікам лазняў і яны масава спынілі паходы ў лазні. Калі ў 2015 годзе ў чатырох лазнях было зафіксавана 10 328 наведвальнікаў, то ў мінулым годзе толькі 5625 — менш на 54,8%. Адпаведна ў Гарадку за год набыта толькі 4387 пры насельніцтве болей 12 тысяч, а ў Бычысе — 112 білетаў за год пры насельніцтве ў 522 чалавека: толькі пятая частка пабывала ўлазнях раз (!) уза год.

Пры гэтым дзеля змяншэння стратаў камунальнае прадпрыемства на вёсцы скараціла час працы лазняў у чатыры разы. Калі раней лазні працавалі прыкладна восемь дзён на месяц, то зараз толькі два дні: адзін дзень праз два тыдні, калі першая палова дня — жаночая, а другая — мужчынская. Прынятыя меры дазволі зменшыць страты прадпрыемства больш чым на 24 тысячы рублёў.

Але гэта не вырашыла праблему. Відавочна, што дзяржава павінна вярнуць лазні ў пералік сацыяльна значных паслугаў. Бо як кажуць варт апа адзёжцы працягваць ножцы. Нашы улады выдзеляюць вялікія сумы на ўсякія ганарары расейскім поп-зоркам, вядуць утрыманне лядовых палацаў, будуюць рэзідэнцыі кіраўніка, а для простых грамадзян не могуць стварыць умовы для нармальнага мыцця. Гэта магчыма калі ўлада не думае пра народ і лічыць яго прадстаўнікоў непаўнавартаснымі, не годнымі быць людзьмі.

Леанід Гаравы

Последние новости