haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

28.04.2017 11:40

213 просмотров

0 комментариев

Бюджэт Гарадоччыны на 2017: істотна плануюць павялічыць паступленні ад штрафаў, а таксама выдаткі на адукацыю, ахову здароўя.

Гарадоцкі райсавет напрыканцы мінулага году прыняў раённы бюджэт на 2017 год у памерах 2016 года. У бюджэце запланаваны істотны рост паступленняў ад штрафаў — на 22,6%, а таксама найбольш істотна павялічаны выдаткі на адукацыю, ахову здароўя.

Нацыянальны прававы інтэрнэт партал апублікаваў рашэнне Гарадорцкага райсавету № 131 ад 27 снежня 2016 г. «Аб раённым бюджэце на 2017 год». Адпаведна дадзенага рашэння упершыню за многія гада першапачаткова на 2017 год запланава аднолькавая колькасць выдаткаў з даходамі ў памеры 26 048 082,00 рублёў. На пачатку года магчыма казаць толькі аб першапачатковым варыянце бюджэта на гэты год, бо па практыцы апошніх гадоў амаль на кожнай сесіі райсавета ўносяцца праўкі ў зацверджаны галоўны фінансавы «закон» раёна.

Так было і ў мінулы год, калі лічбы бюджэта карэктаваліся ўвесь год. А па выніках году выдаткі устаноў раёна былі вышэйшымі чым даходы: 25 513 444,60 рублёў даходы, а выдаткі склалі 26 042 879,68 рублёў. І фактычныя лічбы першага планавання на 2017 год амаль такія ж як і па выдатках папярэдняга году: 26 048 082,00 рублёў.

Традыцыйна звяртаем увагу, што працягваецца рост штрафаў, якія запланавана сабраць з арганізацый і грамадзян у Гарадоцкім раёне. І калі ў мінулым годзе спачатку было запланавана сабраць 250 402,40 рублёў, а дэ-факта сабралі 206 854,69 рубля — вышэй апошняга ўдакладнення штрафаў, то у гэтым годзе дэпутаты «стартавалі» з яшчэ большай лічбы. Пры першым прыняцці бюджэту сабраць штрафаў за 2017 год плануецца аж 253 582,00 рублёў. Гэта на 22,5% вышэй мінулагодняга паказчыка, што сведчыць пра павелічэнне рэпрэсіўных дзеянняў праваахоўных і кантралючых органаў у гэтым годзе. Але ж інакш і не можа быць у «паліцэйскай» краіне.

Сярод выдаткаў, якія вырастуць у 2017 годзе мусіць самы большы рост закладзены ў сістэме адукацыі. Калі ў мінулым годзе дэ-факта на сістэму адукацыі Гарадоцкага раёна было выдаткавана 9 258 549,87 рублёў, то ў гэтым годзе запланавана 10 171 659,00 рублёў. Адпаведна рост выдаткаў прагназуецца на 9,8% і гэта пры скарачэнні колькасці школ і вучняў у школах. Рост запланавана па ўсіх сектарах адукацыйнай палітыкі раёна, як у дашкольным выхаванні, так і ў сярэдняй школе, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і г.д.

Пры захаванні на мінулагоднім узроўні плануемых даходаў у бюджэт пакуль плануецца і павелічэнне выдаткоў на раённую сістэму аховы здароўя. На 2017 год запланавана выдаткаваць на медыцынскую дапамогу насельніцтву 5 528 950,00 рублёў супраць 5 318 666,99 рублёў, якія былі выкарыстаны ў мінулым годзе. Гэта будзе азначаць рост выдаткаў на ахову здароўя ў памеры 3,9%.


Безумоўна вышэй прыведзеныя лічбы не з’яўляюцца канчатковымі, але закладзеная тэндэнцыя адносных зменаў бюджэта на 2017 год хутчэй за ўсё будзе выконвацца.


Леанід Гаравы

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст