haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

15.05.2017 09:15

174 просмотра

0 комментариев

За першы квартал у Гарадоцкім раёне значна выраслі аб’ёмы знешняга гандлю таварамі

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта ў Гарадоцкім раёне за першы квартал 2017 года экспарт тавараў вырас на 43,2%, а імпарт тавараў стаў у 2,5 разы больш, чым у 2016 годзе і захавалася пазітыўнае сальда знешняга гандлю.

За першы квартал гэтага году арганізацыі Гарадоччыны экспартавалі тавараў на 2 015,6 тыс. дал. ЗША супраць 1 407,5 тыс. дал. ЗША ў мінулым годзе, што склала 143,2 %. Адпаведна імпартных тавараў было ўвезена на суму 694,7 тыс. даляраў, што на 257,5% больш, чым у мінулым годзе.

Адпаведна пры высокіх тэмпах росту імпарта гандлёвае сальда раёна не магло расці так хутка, як раней. Сальда дасягнула 1 320,9 тыс. дал. ЗША супраць 1 137,7 тыс. дал. як ў мінулым годзе — рост на 16,1%. А увесь аб’ём знешнягя гандлю, які ў асноўным вядзецца з Расеяй, вырас з 1 677,3 тыс. дал. да 2710,3 тыс. дал. — на 61,6%.

Палепшылася і фінансавае становішча арганізацый, якія ўжо не так стратна працуюць як у мінулым годзе. У 2016 годзе ў першым квартале страты ад дзейнасці былі 3 156 тыс. руб., а ў гэтым годзе толькі 622 тыс. руб. — змяншэнне стратаў больш чым у пяць разоў. Між тым пратэрмінаваная крэдыторская запазачынасць за кошт вялікіх працэнтных ставак працягвала расці хуткімі тэмпамі: з 34 633 тыс. рублёў да 55 002 тыс. рублёў.

Л. Антонаў

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст