haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

25.05.2017 07:26

1270 просмотров

0 комментариев

У чэрвені адбудзецца першы адкрыты аўкцыён па продажы маёмасці прадпрыемства банкрута — ААТ «Гарадоцкі райаграпрамзаб»

20 чэрвеня прызначаны аукцыён па продажы маёмасці ААТ «Гарадоцкі райаграпрамзаб», на якім плануецца прадаць 11 першых лотаў з маёмасці прадпрыемства банкрута.Аукцыён адбудзецца ў адміністрацыйным будунку прадпрыемства.

Арганізатарам таргоў выступае дзяржаўнае прадпрыемства «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу», а прадаўцом адпаведна ААТ «Гарадоцкі райагропромснаб».

На аукцыён выстаўлена чатыры такарных станка, тры свідравальных, такарна-вінтарэзны, нажніцы гільяціны і два грузавыя спецыяльныя самазвала MAZ 551605-280-650. Самы вялікі кошт маюць спецыяльныя самазвалы MAZ — 2015 году вырабу — 40 890 руб.

Жадаючыя прыняць удзел у набыцці пэўных лотаў павінны ўнесці задатак у памеры 10% ад першапачатковага кошту і падаць заяўку да 17.30 19 чэрвеня ў ККУП «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу». Ўмовай аўкцыёну з’яўляецца пакрыццё затрат па ацэнцы маёмасці, аплата ПДВ звыш цаны продажу аб’екта. Дзевяць лотаў знаходзяцца па вул. Талкачова д. 12 ў Гарадку, а два ў в. Селішча.

Пераможца таргоў (прэтэндэнт на куплю) выканаць наступныя ўмовы: на працягу 5 дзён з дня правядзення таргоў: кампенсаваць затраты на арганізацыю і правядзенне таргоў, выдаткі па ацэнцы маёмасці, вырабе дакументацыі, неабходнай для правядзення таргоў; на працягу 5 рабочых дзён з дня правядзення таргоў падпісаць дагавор куплі-продажу; аплаціць прадмет таргоў і ПДВ у парадку і ў тэрміны, устаноўленыя дагаворам куплі-продажу.

Аўкцыён адбудзецца 20 чэрвеня ў 11.00 па адрасе: г. Гарадок, вул.Талкачова, 12 у ААТ «Гарадоцкі райаграпрамзаб».

Л. Антонаў

Паводле інфармацыі: http://gorodok.vitebsk-region.gov.by

Последние новости