haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

06.06.2017 09:23

846 просмотров

1 комментарий

Гарадоцкае прадпрыемства «Ланатэкс» захавала кошты на сваю прадукцыю на ўзроўні 2016 года і канкурэнтаздольнасць на рынку

Дзякуючы СТАА «Ланатэкс», былыя плошчы рамзавода набылі другое жыццё. Прыватнае прадпрыемства паставіла перад сабой задачу, якая не заўсёды аказвалася па сілах дзяржаўным швейным вытворчасцям, — зрабіць прадукцыю легпрама рэнтабельнай. 15 гадоў бездакорнай работы на айчынным і расійскім рынках стварылі з гандлёвай маркі «Ланатэкс» сапраўдны бренд.

Летам у СТАА «Ланатэкс» ствараюць мадэльную разнастайнасць прадукцыі, каб падысці да піка продажаў у асенне-зімовы сезон з патрэбнай колькасцю і асартыментам. Да сезону восень-зіма-2017 ўжо гатова чвэрць ад рэалізаванага ў 2016 г. аб’ёма прадукцыі. Аналіз аб’ёму продажаў дазваляе прадпрыемству гнутка рэагаваць на змены рынку, павялічваючы лінейку прадукцыі, якая карыстаецца больш высокім попытам.


Патрабавальных пакупнікоў у гэтым годзе чакаюць навінкі вытворчасці: на 60% будзе пашыраны мадэльны шэраг жаночых камізэлек, на 30% — тапак. У продажы з’явяцца тапкі і буркі не толькі на мяккай лямцавай, але і на цвёрдай і трывалай EVA-падэшве. Новым дызайнерскім рашэннем пацешаць жакардавыя коўдры, акрамя двух варыянтаў фарбавання — «далмацін» і «зебра» — дадасца і іншая расфарбоўка.

— Пакупнікоў парадуе, што цэны на нашу прадукцыю ў 2017 г. удалося захаваць на ўзроўні 2016, дзякуючы зніжэнню сабекошту яе вытворчасці і агульных выдаткаў прадпрыемства. Тым самым мы павысілі канкурэнтаздольнасць нашых тавараў у параўнанні з вырабамі іншых прадпрыемстваў, — кажа генеральны дырэктар СТАА «Ланатэкс» Сяргей Балабан.

Прадпрыемства выпускае свае вырабы, робячы стаўку на якасць прадукцыі, якая і ў 2017 годзе была пацверджана дыпломам за якасць на 49-м федэральным аптовым кірмашы тавараў і абсталявання тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці ў Маскве «Тэкстыльлегпрам». Поспехам з’яўляецца і тое, што ў гэтым годзе прадпрыемства пашырыла рэалізацыю сваіх вырабаў у Расіі.

Цяпер над выпускам прадукцыі гандлёвай маркі «Ланатэкс» працуе амаль сто чалавек. У гэтым годзе прадпрыемства зможа даць два працоўныя месцы выпускнікам Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта. Студэнты гэтага і іншых ВНУ праходзяць практыку на вытворчасці, у аддзеле маркетынгу «Ланатэкс».

Выбудоўваючы бізнэс, «Ланатэкс» падтрымлівае працу іншых айчынных вытворчасцяў: надзейнымі партнёрамі прадпрыемства па пастаўках сыравіны з’яўляюцца ААТ «Магілёўхімвалакно», ААТ «Стужка», РУП «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне», ААТ «СветлагорскХімвалакно» і іншыя. Якаснае ўзаемадзеянне з бізнес-партнёрамі — важны складнік гандлёва-эканамічнай палітыкі «Ланатэкса».

У ліпені прадукцыя прадпрыемства будзе ў чарговы раз прадстаўлена на фестывалі «Славянскі базар у Віцебску» па коштах ад вытворцы, без гандлёвых надбавак. Прыемна ўсведамляць, што ствараюцца гэтыя вырабы ў нас у Гарадку, рукамі мясцовых швачак з выкарыстаннем найноўшых вытворчых тэхналогій і лепшай сыравіны — новазеландскай воўны мэрыносаў, якія прывозяцца да нас з горных краін.

Кацярына Пучкова. На здымку: выставачныя ўзоры футра «Ланатэкс».

Фота аўтара.

http://www.garadvest.by

Последние новости