haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

04.07.2017 09:42

635 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне колькасць прапаноўваемых працоўных месцаў скарацілася амаль на трэць

На рынку працы Гарадоччыны колькасць прапаноўваемых працоўных месцаў зменшылася на 72 пазіцыі. Найперш гэта выклікана тым, што не стала прапаноў па самай папулярнай вакансіі вясенняга перыяду — зборшчыка камянёў.

Паводле даных Дзяржаўнай службы занятасці ў Агульнарэспубліканскім банку вакансій па Гарадоцкаму раёну на 4 ліпеня маецца толькі 211 працоўных месцаў, замест 285 працоўных месцаў, якія былі на пачатку чэрвеня. Як мы адзначылі вышэй, гэта выклікана найперш са знікненнем попыту на зборшчыка камянёў, які месяц назад складаў аж 65 працоўных месцаў.

Па колькасці прапаноўваемых месцаў на першым месцы Гарадоцкі аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі, дзе пераважна на няпоўную стаўку прапануюцца вакансіі сумяшчальнікаў. Такіх вакансій у аддзеле 19. На другое месца па прапановах выйшла будаўнічая арганізацыя ПМК-51, дзе ўжо каторы месяц існуе дэфіцыт на працоўныя рукі ў сувязі з кепскім фінансавым становішчам арганізацыі. У ПМК існуе патрэба на 16 вакансій, пры гэтым набудаўнічыя прафесіі каменшчыка, муляра, тынкоўшчыка па 5 чалавек.

Буйнымі працадаўцамі ў раёне па ранейшаму з’яўляецца Цэнтральная райбальніца — 15 вакансій, а таксама па традыцыі унітарнае прадпрыемства «Паўночны» — 14.

Наколькі праўдзіва існуючая база вакансій па Гарадоцкім раёне сведчыць наяўнасць у ёй прапаноў на пачатак ліпеня ад Даўгапольскай сярэдняй школы і Вархоўскай базавай школы — тых аб’ектаў адукацыі, якія ў гэтым летам зачыняюцца.

На гэтыя працоўныя месцы прэтэндуюць найперш афіцыйныя беспрацоўныя, якіх у траўні на Гарадоччыне засталося 88 — менш на 14 чалавек, чым у мінулым годзе. Але за год колькасць занятых у эканоміцы раёна зменшылася на канец красавіка на 101 чалавек і склала толькі 8 979 чалавек з 22 997 жыхароў нашага краю.

Л. Антонаў

Паводле: http://gsz.gov.by

Чытайце таксама:

Самы вялікі заробак у Гарадоцкім раёне прапануецца аператару штучнага асемянення жывёл і птушак. http://haradok.info

Последние новости