haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

15.08.2017 09:56

875 просмотров

0 комментариев

Восем пар выдатнага мужчынскага абутку для камбайнёраў КУСГП імя Дзімітрава

Прыемнай нечаканасцю для камбайнераў КУСГП імя Дзімітрава на пачатку ўборачнай кампаніі стаў патрэбны і важкі падарунак. Восем пар выдатнага мужчынскага абутку, усім — па патрэбных памерах — падарыла ім 10 жніўня Віцебская абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў лёгкай прамысловасці (старшыня — Н.Г. Вербавая).

— Такім чынам чарговы раз прафсаюзы падкрэслілі сваю салідарнасць і асноўны лозунг «Мы — разам!», — радуецца старшыня Гарадоцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ірына Дарошчанка. — Прафсаюзны лідар з Віцебска з разуменнем ступені адказнасці і цяжкасці працы камбайнераў і іх памочнікаў аднеслася да просьбы абуць нашых мужчын у зручны, не ў прыклад таму, што яны носяць зараз (гумавыя шлёпанцы), абутак.

Падарунак мужчыны прынялі з удзячнасцю, крыху сумеўшыся, але не стрымаліся — і тут жа сталі разглядаць ды прымяраць новыя туфлі (на здымку). Адразу на дзве пары абутку пабагацела «прыданае» сямейнага экіпажа Сырапятавых. Бацьку, Андрэю, дасталіся парусінавыя туфлі накшталт лёгкіх красовак, а сыну, Віктару, — скураныя маладзёжныя туфлі. «Прыемна,» — прызналіся мужчыны. Гэтак жа адгукаліся і іншыя.

Правафланговаму гаспадаркі, Мікалаю Перамотаву, які на камбайне КЗС-1218 2010 года выпуску па стане на 11 жніўня зжаў 60 га хлебнай нівы і намалаціў 122 т. зерня, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Груганава ўручыла падарунак і пераходзячы сцяг перадавіка. Гэты чырвоны сцяжок марыць замацаваць на сваёй сельгасмашыне кожны камбайнер, таму дзімітраўцы маюць намер паспрачацца за лідарства са сваім калегам.

Святлана ЯКАЎЛЕВА.


Фото аўтара.

http://www.garadvest.by

Последние новости