haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

31.08.2017 18:37

1990 просмотров

0 комментариев

Рэальна на жніве ў Гарадоцкім раене змагаюцца за ураджай толькі у пяці гаспадарках

Халадная вясна і мокрае лета прывялі да спазнення са жнівом у Гарадоцкім раёне. Напрыканцы жніўня яшчэ не завершана ўборка на трэці палеткаў. А з 11 мінулагодніх гаспадарак у гэтым годзе на значных плошчах працуюць толькі 5 гаспадарак.

Раённая газета «Гарадоцкі веснік» аб ходзе сельскагаспадарчай дзейнасці на сельгаспрадпрыемствах раёна цяпер звычайна паведамляе ў індывідуальным парадку пра канкрэтную гаспадарку. І толькі пры жніве на старонках раёнкі з’явілася табліца з інфармацыяй аб ходзе жніва ў гаспадарках раёна. Усяго ў гэтай табліцы прадстаўлена 8 гаспадарак, дзе ідзе жніво.

Праўда тры з іх толькі з вялікай нацяжкай магчыма лічыць сельгаспрадпрыемствамі. Гэта найперш гаспадарка «Сцяпанавічы», якая знаходзіцца ў стадыі банкруцтва, і дзе з 240 гектараў палеткаў убрана толькі 70 га пры ўраджайнасці 14,6 ц/га. Таксама Гарадоцкі аграрна-тэхнічны каледж з’яўляецца найперш навучальнай установай, а не сельгаспрадпрыемствам і тут змагаюцца за тое, каб убраць жніво на плошчы 150 га. Нельга лічыць паўнавартасным прадпрыемствам і падсобную гаспадарку Віцебскага аддзялення беларускай чыгункі «Улішыцы-Агра», дзе для патрэб чыгункі вырошчваюць збожжа на плошчы 398 га.

Няма ў гэтым спісе сёлетняга жніва і ААТ «Гарадоцкі РАПЗ», маёмасць якога распрадаецца крэдыторамі на аукцыёнах. Таксама знікла са зводак і ААТ «Гарадоцкі льназавод», да якога з мінулага году павінны былі прыменяць рэжым санацыі.

Сярод застаўшыхся сельгаспрадпрыемстваў найлепшым чынам справы на жніве вядуцца ва ўнітарным прадпрыемстве «Паўночны». Тут намалочана ў бункернай вазе больш 6 тысяч тон жніва пры ўраджайнасці рэдкай для гарадоцкіх палёў — 36,7 ц/га. Дарэчы гэта адзінае прадпрыемства не толькі ў раёне, але і ў Віцебскай вобласці ды і на Беларусі, якое па лізінгу выкарыстоўвае тры камбайны на гусенічным хаду. Праўда гэтыя камбайны маюць кошт больш 300 тысяч даляраў і абслугоўванне іх лізінгу патрабуе штомесячных выплат у памеры 30 тысячаў беларускіх рублёў. Але з чатырох такіх гусенічных камбайнаў, якія ёсць на Беларусі, ТРЫ шчыруюць у Гарадоцкім раёне. Праўда ламаюцца даволі часта.

Найбольшыя палі ў раёне пад жніво ў Гарадоцкай птушкафабрыкі — больш 2700 га і іх ужо ўбрана на трохчвэрцях пры ўраджайнасці 21,9 ц/га. Другая па велічыне ўраджайнасці ў раёне на палетках філіяла Віраўлянскі канцэрна «Дзецкасельскі» — 28,9 ц/га. Агульная інфармацыя аб жніве з апошніх даных выглядае так:

Варта адзначыць, што апошнія два гады агульная колькасць сабранаг збожжа ў Гарадоцкім раёне кожны год змяншалася і ў мінулым годзе быў статыстыкамі зафіксаваны такі ўзровень: пярвічная вага збожжа — 25 166 тон пры ўраджайнасці 21,2 ц/га, а пасля дапрацоўкі стала 22 623 тоны з ўраджайнасцю 18,7 ц/га. Пры гэтых не зусім прыстойных лічбах працы па выніках жніва ўсё менш камбайнёраў, якія намалачваюць тысячу тон збожжа. Вось і на канец жніўня тры лідары сярод камбайнёраў толькі набліжаюцца да гэтага рубяжа.

Л. Антонаў

Последние новости