haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

11.09.2017 11:35

1861 просмотр

0 комментариев

Самыя вялікія заробкі на вакансіях у Гарадоцкім раёне вышэй 900 рублёў маюцца на сельгаспрадпрыемствах

Паводле база даных Дзяржаўнай службы занятасці ў Гарадоцкім раёне самыя вялікія заробкі прапаноўваюць на Гарадоцкай птушкафабрыцы і на свінакомплексе «Паўночны». Пры гэтым большасць наяўных вакансій выстаўлена з траўня па ліпень месяц.

База даных Дзяржаўнай службы занятасці зараз не мае спасылкі на сайце Гарадоцкага райвыканкаму і даступна на адмысловым сайце: http://gsz.gov.by. Тут магчыма знайсці вакансіі па кожнаму рэгіёну Беларусі, а таксама і ў асобных сельскіх населеных пунктах. У гэтай базе па Гарадоцкаму раёну на 11 верасня прысутнічае 143 вакансіі на 251 працоўнае месца. З гэтых вакансій толькі 72 выстаўлены пасля 12 ліпеня.

Самыя вялікія заробкі па вакансіях прапаноўваюцца на свінакомплексе «Паўночны» галоўным спецыялістам — ветурачу і інжынеру — ад 907 рублёў, а на Гарадоцкай птушкафабрыцы заробак ад 900 рублёў гатовы плаціць заатэхніку. Па астатніх вакансіях прапаноўваемый заробак звычайна ад 265 рублёў да 400 рублёў, калі на поўную стаўку.

Па традыцыі апошняга часу найбольшая колькасць вакансій маецца ў бюджэтнай установе — аддзеле ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Гарадоцкага райвыканкаму — 19. Але гэта пераважна занятасць на 0,25-0,5 стаўкі ў акампаніятараў, загадчыкаў філіялаў, кіраўнікоў ансамбляў і г.д. Ды і прапануюцца яны з пачатку траўня — болей 4 месяцаў назад.

На другім месцы таксама традыцыйны заяўнік — унітарнае прадпрыемства свінакомплексу «Паўночны», якое размяшчаецца ў Пальмінцы. Тут вольна 15 вакансій, а свабодных працоўных месцаў каля 30. І абнаўляецца спіс вакансій гэтага прадпрыемства сваечасова.

Наогул, цяжка меркаваць наколькі актуальны вакансіі па шэрагу арганізацый, якія ўжо спынілі сваю дзейнасць, як Даўгапольская школа, або знаходзяцца ў стадыі банкруцтва, як сельгаспрадпрыемства «Сцяпанавічы». Бо напрыклад у «Сцяпанавічы» па ранейшаму запрашаюць галоўнага ветэрынарнага ўрача, а таксама эканаміста і бухгалтара...

Л. Антонаў.

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст