haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

16.09.2017 11:57

2504 просмотра

0 комментариев

ААТ «Гарадоцкі райаграпрамзаб» пачынае продаж капітальных пабудоў і прадае кватэру коштам менш 5 тысяч даляраў

ААТ «Гарадоцкі райаграпрамзаб», якое з’яўляецца першым банкрутам сярод сельгаспрадпрыемстваў раёну, працягвае распрадаваць сваю маёмасць дзеля змяншэння запазычанасці перад крэдыторамі. Да раней прадаваемай аўтатэхнікі і абсталявання дадаліся розныя капітальныя пабудовы буйнога сельгаспрадпрыемства, што выстаўляюцца на таргі.

Дзяржаўнае прадпрыемства «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу» з’яўляецца арганізатарам продажу разнастайнай маёмасці першага банкрута Гарадоччыны. Гэтым прадпрыемствам запланаваны продаж маёмасці на таргах у форме конкурсу, так і правядзенне таргоў у форме аукцыёна. Сярод васьмі прадметаў будучых пярвічных таргоў самы вялікі кошт вызначаны за капітальнымі пабудовамі па торгу № 3. Пад гэтым нумарам прапануецца набыць весавую, аднапавярховы металічны склад запчастак, будынкі прыбіральні, канторы, склада запчастак, лабараторна-бытавога корпуса, склада запчастак... Пры гэтым маёмасныя правы на 10 прадаваемых аб’ектаў не зарэгістраваны і пакупнік мусіць гэта права зарэгістраваць у адпаведнасці з беларускім заканадаствам. Кошт усяго гэтага торгу № 3 самы вялікі — 525 900 рублёў, а задатак ад пачатковага кошту складае 10%.

Найменшы ж кошт мае торг № 4 — аднапакаёвая кватэра на пятым паверху па вул. Аграснабаўская ў аграгарадку Верамеяўка. Пярвічны кошт гэтай кватэры на якую існуе іпатэка — 9 283,61 руб. або каля 4785 даляраў па курсу Нацбанка.

Усе восемь таргоў прызначаны на 10 кастрычніка ў будынку ААТ «Гарадоцкі райаграпрамзаб» па адрасу: г. Гарадок, вул. Талкачова д. 12. на 12.00. Умовай конкурсу таргоў з’яляецца захаванне назначэння аб’ектаў адпаведна тэхнічных пашпартоў (ведамасцяў). Па традыцыі такіх распродажаў пераможца конкурсу мусіць на працягу 5 дзён аплаціць затраты на арганізацыю і правядзенне таргоў, затраты па ацэнцы маёмасці, выраб дакументацыі, якая неабходна для правядзення таргоў.

Віцебскі цэнтр маркетынгу таксама праводзіць 25 верасня ў 15 гадзін у Віцебску паўторны аукцыён па продажу абсталявання банкрута: такарных станкоў, свідравальнага станка і нажніц гільяціны. А перад таргамі 10 кастрычніка ў 11.00 у Гарадку ў Гарадоцкім РАПЗ запланаваны торг па лоту № 1, які складаецца з 23 ёмістасцяў аб’ёмам ад 40 да 90 кубаметраў. Калі будзе жадаючы набыць 23 ёмістасці пры першапачатковым кошце — 231 200 рублёў.

Л. Антонаў.

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст