haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

21.09.2017 16:36

2878 просмотров

0 комментариев

У Гарадку ў былой базавай школе працуе сетка разнастайных крамаў. Апошнія з іх адчынена напачатку верасня.

У будынку былой Гарадоцкай базавай школы пасля рамонту памяшканняў адчынена некалькі крамаў, ў якіх гандлююць ад мэблі да дачных тавараў

У мікрараёне чыгуначнага вакзала у будынку былой Гарадоцкай базавай школы па вул. Вакзальная з пачатку верасня пачал працаваць чарговая крама “Садовы дворык”, у якой гандлююць таварамі для агародніцтва, садаводства, а таксама камбікармамі.

Гэтая крама стала чацвётай, якая адкрылася ў будынку былой Гарадоцкай базавай школы за апошнія гады. Раней у гэтым будынку пачал працаваць крама па продажу мэблі. Потым прадпрымальнікі адкрылі краму па продажу будаўнічых матэрыялаў, сантэхнікі.

Знайшлося месца тут і для крамы па продажу бытавой хіміі.

Цяпер гэтае гандлёвае месца набліжана да жыхароў найперш мікрараёна чыгуначнага вакзала. Але і пасажыры з чыгуначнага вакзала маюць магчымасць наведаць гэты міні-гандлёвы цэнтр. Для жыхароў жа аддаленых мікрараёнаў – райбальніцы або вул. Гагарына лепш было б калі б меўся рэсурс у сеціве, дзе магчыма было б даведацца пра кошты гэтых крамаў.

Леанід Гаравы.

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст