haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

29.09.2017 16:38

2541 просмотр

0 комментариев

Самые нізкія заробкі на Беларусі ў Віцебскай вобласці, а сярод раёнаў — у нашых суседзяў.

Нацыянальны статыстычны камітэт паведаміў, што самыя нізкія заробкі за жнівень месяц па Віцебскай вобласці, якая размясцілася за Магілёўскай вобласцю. А намінальны сярэднемесячны заробак па Гарадоцкаму раёну крыху вышэй, чым у суседніх раёнах.

Паводле інфармацыі Нацстаткамітэта сярэдняя заработная плата работнікаў Мінска ў жніўні склала 1 138,3 бел. руб. (у ліпені - 1 141,3 бел. руб.). Мінск традыцыйна лідзіруе ў Беларусі па ўзроўню сярэдняй заработнай платы - у жніўні гэты паказчык быў у 1,35 разы вышэй за сярэднерэспубліканскі.

На другой пазіцыі - Мінская вобласць, дзе сярэдняя зарплата ў жніўні павысілася да 886,8 бел. руб. (у ліпені яна была 841,4 бел. руб.), на трэцяй пазіцыі - Гомельская вобласць (адпаведна 761 бел. Руб. І 741,1 бел. Руб.).

Сярэдні жнівеньскі заробак у астатніх абласцях такі: у Гродзенскай вобласці быў роўны 735,9 бел. руб. (у ліпені - 717,4 бел. руб.), у Брэсцкай вобласці -733,8 бел. руб. (у ліпені -717,9 бел. руб.), у Магілёўскай вобласці -723,9 бел. руб. (у ліпені -709 бел. руб.), у Віцебскай вобласці -714,3 бел. руб. (у ліпені -702 бел. руб.). Пры гэтым відавочна, што выйсці на абяцаны кіроўніком краіны сярэдні заробак у 500 даляраў не рэальна, бо па курс Нацбанка за жнівень у даляравым эквіваленце заробак не дацягвае і да 400 даляраў -- 367,8 даляра.

Нацстаткамітэт не дае ў адкрытым доступе сярэднемесячную зарплату за жнівень, а дае толькі намінальны сярэднемесячны заробак за восемь месяцаў 2017 года. І вось гэты заробак на Гарадоччыне ў сярэднім склаў 540,3 руб.. Але ж гэта, як сярэдняя тэмпература па лякарні. Па нашых назіраннях, сярэдні заробак за месяц у большасці працаўнікоў у межах 350-400 рублёў.

Гэты сярэднемесячны паказчык па Гарадоцкаму раёну крыху вышэй, чым у суседзяў па усходняй частцы Віцебшчыны, дзе такія лічбы: Шумілінскі раён – 519,4 руб., Сенненскі – 533,4, Бешанковіцкі – 508,5 руб., Лёзненскі – 521,2 руб. І толькі ў прыгарадным Віцебскім раёне, дзе шмат аграрных прадпрыемстваў гэтая лічба 648,5 руб. Але таксама не дацягвае да абласнога паказчыка. Дарэчы, калі ў Віцебскім раёне сярэдні заробак складае 97,9% ад абласнога, то ў іншых сельскіх раёнах ад 76,8% Бешанковіцкім раёне да 81,6% у Гарадоцкім.

Ці здольна мясцовая ўлада прарваць кола жабрацтва на Віцебшчыне пакажа час.

Л. Антонаў

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст