haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

14.10.2017 17:33

4209 просмотров

0 комментариев

У Гарадку адбыўся сціплы восеньскі кірмаш

14 кастрычніка ў Гарадку прайшоў першы восеньскі кірмаш, на якім грамадзяне маглі набыць сельскагаспадарчую прадукцыю у вытворцаў, а таксама запасціся саджанцамі і прамысловымі таварамі мясцовых вытворцаў.

Апошнія гады кірмашы ў Гарадку ладзяцца на скрыжыванні вуліц Савецкай і Валадарскага. І з кожным годам колькасць удзельнікаў прадаўцоў на кірмашы ў Гарадку скарачаецца. І гэта заканамерна, бо сельскагаспадарчыя прадпрыемствы становяцца банкрутамі.

Вось і на гэтым кірмашы не было ў 11 гадзін заўважна прапаноў па продажу бульбы (!), зерня і г.д. Раней падобнай прадукцыяй гандляваў Гарадоцкі прафесійна-тэхнічны каледж, якім кіраваў В.А. Папоў, а зараз прапаноў ад аб’яднанага каледжу не было.

Наогул, пры зніжэнні узроўня жыцця пакупнікі імкнуцца набыць найперш танныя прадукты харчавання. А на кірмашы, яны нізкімі былі мусіць толькі ў Гарадоцкай птушкафабрыцы: морква – 45 кап. за 1 кг, буракі – 20 кап., капуста – 35 кап..

Танную рыбу прапаноўвала Гарадоцкая арганізацыя “БАПР”: шчупак, карась, амур, таўсталобік – па 3,7 руб. за 1 кг. У Гарадоцкім райспажыўсаюзе журавіны былі па 4,26 руб. за 1 кг.

Разнастайныя саджанцы магчыма было набыць у трох гандлёвых кропках ад плодагадавальнікаў. Пры гэтым былі бачны шыльды з Дубровенскага раёну і з п. Лужасна з пад Віцебску.

На кірмашы была заўважана прадукцыя з садоў і падворкаў жыхароў Гарадоччыны. За жывога гуся напрыклад прасілі 35 рублёў.

З прамысловых вытворцаў на кірмашы быў прадстаўлены найперш “Ланатэкс” з Гарадка і “Ламора” з Вімцебску, якая гандлявала пераважна спецадзеннем па дэмакратычных коштах.

Л. Антонаў

Фота аўтара.

Чытайце таксама: У Шуміліне адбыўся першы восеньскі кірмаш (фота)

http://shumilina.by

Першакастрычніцкі кірмаш у Бешанковічах

http://beshankovichy.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст