haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

25.10.2017 12:11

3310 просмотров

2 комментария

Да складання рацыёну школьнікаў ва ўстановах адукацыі Гарадоцкага раёна падыходзяць з поўнай адказнасцю.

У аддзеле адукацыі, спорту і турызму Гарадоцкага райвыканкама клапоцяцца не толькі аб адукацыі, а і аб якасным харчаванні дзяцей у школах, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі праводзяць шмат часу. Усяго ў раёне 2030 вучняў. З іх 91,5% ахоплены гарачым харчаваннем, 8% — падтрымліваючым. Вызвалены ад аплаты за аднаразовае харчаванне 54,7%, атрымліваюць двух- і трохразовае бясплатнае харчаванне за кошт бюджэтных сродкаў 19,2%, за кошт бацькоўскай даплаты харчуюцца 22% вучняў.

Да складання рацыёну школьнікаў з улікам асаблівасцяў дзіцячага арганізма і правілаў здаровага харчавання ва ўстановах адукацыі раёна падыходзяць з поўнай адказнасцю.
— Асноўным дакументам, які рэгулюе парадак арганізацыі харчавання і абслугоўвання сталовых, кантроль і адказнасць, з’яўляецца пастанова Савета Міністраў № 177 ад 21.02.2005 г. «Палажэнне аб арганізацыі харчавання вучняў», — растлумачыла галоўны спецыяліст па харчаванні ААСіТ райвыканкама Н.М. Пузырова.

У адпаведнасці з гэтай пастановай за кошт бюджэтных сродкаў арганізавана харчаванне для вучняў 1-4 класаў і вучняў 5-11класаў сельскіх устаноў адукацыі. Таксама за кошт бюджэтных сродкаў прадугледжана і бясплатнае двухразовае харчаванне для 14 катэгорый вучняў: з малазабяспечаных сем’яў, мнагадзетных, з ліку дзяцей-інвалідаў і інш. Грашовыя нормы расходаў на харчаванне ў дзень залежаць ад узросту дзяцей і часу знаходжання ў школе: для вучняў 6-10 гадоў — ад 1,10 руб. пры аднаразовым харчаванні, да 3,55 руб. — пры чатырохразовым. Для вучняў 11-13 гадоў — ад 1,25 руб. да 3,84 руб., 14-17 гадоў — ад 1,33 руб. да 4,11 руб. Школьнікі, якія наведваюць групу падоўжанага дня, а таксама вучні 5-11 класаў гарадскіх школ забяспечваюцца харчаваннем за сродкі бацькоў.


З мэтай патаннення харчавання ва ўстановах адукацыі на 2017-2018 навучальны год вырашчана і закладзена на захаванне 6633 т. агародніны і 3950 т. бульбы. Аддзелам праведзены электронны аўкцыён па закупцы прадуктаў харчавання. Прамыя дагаворы заключаны з прадпрыемствамі-вытворцамі па пастаўцы прадуктаў харчавання без гандлёвых надбавак. Сярод іх — ААТ «Агра» г. Орша, Віцебскі холадакамбінат, ААТ «Каліна» г. Наваполацк, ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» і інш. Таксама заключылі дагаворы на пастаўку прадуктаў харчавання і ад мясцовых вытворцаў: Гарадоцкі хлебазавод, ААТ «Віцебскі мясакамбінат». 90% прадуктаў харчавання паступае ў аддзел ад пастаўшчыкоў-пераможцаў у электронных таргах, і толькі 10% — праз магазіны райспажыўтаварыства для малакамплектных школ. У гарадскіх школах працуюць школьныя буфеты.


Ва ўсіх установах адукацыі загадам кіраўнікоў створаны Саветы па харчаванні, бракеражныя камісіі з мэтай кантролю за арганізацыяй харчавання, адміністацыя школ праводзіць работу па прапагандзе прынцыпаў здаровага харчавання.


— У нас склалася сістэма арганізацыі харчавання, даступная для яго атрымання ўсім вучням, — сказала Наталля Міхайлаўна, падводзячы вынік гутаркі. — Мы выдатна разумеем, што правільна арганізаванае харчаванне школьнікаў з’яўляецца ўмовай для іх паўнавартаснага развіцця. Да пачатку навучальнага года ў сямі школах правялі рамонт сталовых і санітарна-тэхнічнага абсталявання на суму 60059,8 руб.


Дырэктар СШ № 2 г. Гарадка У.П. Кірылаў адзначыў:


— Да новага навучальнага года ў сталовай праведзена замена абсталявання: халадзільнага, вытворчых сталоў, посуду. Харчаванне школьнікаў забяспечвае працалюбівы і дружны калектыў пад кіраўніцтвам шэф-повара І. Філонавай.


Ірына Уладзіміраўна расказала, што за кошт бюджэтных сродкаў гарачым харчаваннем у СШ № 2 ахоплены 381 школьнік, за бацькоўскія сродкі харчуюцца 150. Штодзённае меню распрацоўваюць у адпаведнасці з двухтыднёвым, узгодненым з галоўным спецыялістам ААСіТ райвыканкама Н. Пузыровай. Па графіку дзеці атрымліваюць сняданак, абед і полудзень. Стравы рыхтуць з захаваннем тэхналагічных працэсаў, санітарных нормаў і патрабаванняў.


З меню бачна, што вучняў кормяць смачнымі і карыснымі стравамі: свежымі таматамі, пловам з мясам, гарохавым супам, на сняданак — амлетам з каўбасой, салатай «Дары мора», кавай з малаком.
Многае залежыць і ад таго, якія навыкі здаровага харчавання прывіваюць дзецям у сям’і, бо ў школьным узросце многія пачынаюць захапляцца фаст-фудам, нездаровымі дыетамі. А калі дзіця харчуецца комплексным абедам, бацькі могуць быць спакойнымі, што яно не галоднае.


Галіна КАВАЛЁВА.


На здымку: калектыў сталовай СШ № 2.

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий: