Раённая газета «Гарадоцкі веснік» у першым нумары за гэты год ад 6 студзеня паведаміла, што на пасяджэнні штаба па будаўніцтву басейна старшыня Віцебскага аблсавета У. Цярэньцьеў і намеснік старшыні аблвыканкаму У. Белавус падкрэслілі, што ўрачыстае адкрыццё басейна павінна адбыцца не пазней 7 лістапада (ад рэд. — чырвоная дата кастрычніцкага перавароту ў Расіі ў 1917 годзе, які прывёў да чырвонага тэрору і сталінскіх рэпрэсій) гэтага году. Дзеля гэтага завяршэння будаўніцтва з абласной інвестпраграмы на 2017 год выдзелена каля 2,3 млн. руб. да тых 500 тысяч, якія былі асвоены ў апошнім квартале мінулага году.
У гэтым годзе працы на басейне вяліся бесперапынна, як з удзелам будаўнікоў генпадрадчыка ААТ «Будтрэст № 9», будупраўленняў № 38, № 39, так і субпадрадчыкаў, у тым ліку і Гарадоцкай ПМК-51. Будаўнікі прылагаюць намаганні, каб у рэшце-рэшт завяршыць даўгабу басейна, які будзе даўжынёй 25 метраў для чатырох дарожак і трыбунай для гледачоў.
У сярэдзіне кастрычніка каля басейна завяршылася добраўпарадкаванне і былі вывекзены вагончыкі дл ябудаўнікоў, а на басейне з’явіўся надпіс «ФОК». Толькі завяршыць пусканаладачную працу да 7 лістапада не атрымалася і ўрачыста адкрыюць басейн мо ў другой палове лістападу.

Безумоўна басейн доўгачаканы аб’ект для аматараў здаровага ладу жыцця. І відавочна, яго эфектыўнае выкарыстанне будзе залежыць ад таго ці на 100% будзе яго загрузка. А яна будзе залежыць у сваю чаргу ці будуць «падымальнымі» кошты абанентаў у басейн для сярэднестатыстычнага жыхара Гарадоччыны. Раней коштавая палітыка Віцебскага ЦАР па зімовых відах спорту выклікала пытанні, як на лыжаролетнай трасе, так і на ФАКе.
Леанід Гаравы
Чытайце таксама: