haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

04.11.2017 16:39

3042 просмотра

0 комментариев

Замест будаўнічага цэнтра «Куруш» ў Гарадку адчынецца трэццяя крама «Еўраопту»?

Па вул. Вароўскага насупраць краязнаўчага музея хутчэй за ўсё адчынецца трэццяя крама «Еўраопту», бо будаўнічы цэнтр "Куруш фактычна спыніў працу.

Апошнія месяцы гаспадары крамы «Куруш» вялі распрадажу сваіх тавараў: шпалеры, карнізаў, цвікоў і г.д.. Відавочна, што канкурэнцыя з яшчэ чатырмя будаўнічымі крамамі ў Гарадку, не лічачы гаспадарчыя крамы Гарадоцкага райспажыўсаюза, завяршылася не на карысць крамы «Куруш».

Нагадаем, што дзесьці гадоў дзесяць таму былая крама культтавары ў самым цэнтры Гарадка, пасля амаль дзесяцігоддзя прастою, была набыта мясцовым прадпрымальнікам, які назваў краму «Будаўнічы цэнтр «Куруш». І вось крама перастала прыносіць жадаемыя прыбыткі і яе гаспадары арганізавалі распродаж. Па нашай інфармацыі галоўным прэтэндэнтам на гэтае прывабнае гандлёвае месца з’яўляецца гандлёвая сетка «Еўраторг». Менавіта яна і размясціла на нязначны час на дзвярах крамы аб’ву аб наборы персаналу для працы ў трэццяй краме «Еўраопта» ў Гарадку.

І даволі хутка паперкі з тэлефонам структуры былі разабраны. Асноўнае пытанне якое зараз вырашаецца паміж гаспадарамі вышэй названых струтур — на якіх умовах будзе адкрыта крама «Еўраопту»: на правах арэнды, як дзве папярэднія крамы або праз продаж гаспадарам «Еўраторгу». А калі дамовы не будзе, то магчымы і іншыя варыянты.

Л. Антонаў

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст