Новы аукцыён па продажу маёмасці ААТ “Гарадоцкі РАПЗ” на электроннай гандлёвай пляцоўцы torgi.gov.by таксама ажыццяўляе антыкрызісны ўпраўляючы прадпрыемства банкрута Мікалай Гаўрылаў. Гэтыя таргі ажыццяўляюцца на працягу месяца з 18 лістапада па 17 снежня да 14.00. Для ўдзелу ў аукцыёне трэба зарэгістравацца ў сеціве па адрэсу: torgi.gov.by і адпаведна падаць заяўку і ўнесці задатак у памеры 10% ад зменшанага кошту маёмасці.
У лоце гэтага аукцыёна выстаўлена 6 камбайнаў КЗС-10К з пачатковай цаной ад 10 369 руб. да 21 579 руб., два трактары К-700 і К-701коштам 4 569 руб і 4 200 руб., два аўтамабіля МАЗ, аўтамабіль Ніва-Шэўрале, плугі, паўпрыцэпы, станкі і іншая маёмасць. Да таргоў зараз засталося 23 дні.
Выстаўляемая маёмасць ужо была ў карыстанні і з ёй магчыма азнаёміцца ў рабочыя дні з 8.30 да 17.00 у г. Гарадку па вул. Таўкачова д. 12, а кантактны тэлефон антыкрызіснага ўпраўляючага Мікалая Гаўрылава: +375295114935
Л. Антонаў