haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

05.01.2018 10:21

1611 просмотров

0 комментариев

Украіна падняла мінімальную зарплату настаўніка да 400 даляраў

З 1 студзеня 2018 гадоў ва Украіне істотна вырастаюць зарплаты настаўнікаў. Гэта адбываецца адпаведнасці з нормамі новага закона «Аб адукацыі», прынятага ў верасні 2017 года.

У адпаведнасці з законам мінімальны заробак педагога нізкай кваліфікацыі роўны трохразоваму памеру мінімальнай зарплаты. А мінімальныя выплаты навукова-педагагічнаму работніку — яшчэ на чвэрць большыя. З улікам таго, што са студзеня 2018 года мінімальная зарплата ва Украіне будзе складаць 3723 грыўні (каля 270 рублёў) у месяц, зарплаты ўкраінскіх настаўнікаў павінны вырасці ў тры разы. Гэта больш чым 11 тыс. грывень, або 810 рублёў, за месяц настаўнікам самай нізкай катэгорыі пры базавай нагрузцы.

Заробкі настаўніка ва Украіне, такім чынам, нашмат апярэдзяць заробкі педагогаў у Беларусі.

Рост заробкаў будзе адбывацца паэтапна, канчаткова нормы закона запрацуюць у 2023 годзе.

СГ
https://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст