haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

05.01.2018 18:36

1788 просмотров

0 комментариев

«Гарадоччына — снегавая сталіца Беларусі» — экслюзіўны брэнд нашай зямлі

У сучасных умовах, калі перестаюць працаваць старыя постсавецкія стандарты эканомікі кожнаму рэгіёну Беларусі варта вызначыцца са сваім адметным «тварам». Як для вытворцаў прадукцыі патрэбен свой брэнд — «Мара гурмана», «Ганна», «Віцебскае малако» і г.д., так і гарады і раёны мусяць мець свой брэнд, свой экслюзіўны твар. Менавіта па брэнду турысты шукаюць асаблівасці мясцовасці, накіроўваючыся ў вандроўку.

Кампанія па стварэнню брэндаў раёнаў прайшла на Беларусі пяць гадоў назад. У выніку на Віцебшчыне з’явіліся брэнды раёнаў, якія і былі прадстаўлены на «Дажынках — 2014» ў Гарадку. Найбольш распрацаваным і адметным сярод гэтых брэндаў выглядаў брэнд Глыбоччыны — «Вішнёвы фэст». Гадоў 30-50 таму ўжо на ўсю Віцебшчыну было вядома, што самыя смачныя і танныя вішні збіраюць у ліпені на Глыбоччыне. І з прызнаннем вішні брэндам Глыбоччыны штогадовы вішнёвы фэст у Глыбокім набірае маштаб і цягнецца ўжо некалькі дзён.

Наша ж Гарадоччына на наступныя «Дажынкі» таксама займела свой брэнд — «Гарадоцкі Парнас», як месца стварэння знакамітай паэмы «Тарас на Парнасе», як рэгіён, які вылучаецца шыкоўным наборам узораў народнай творчасці і экслюзіўным Домам рамёстваў з народнымі майстрамі. Але трапіўшы аднымі з апошніх у карагод раённых фэстаў Гарадоччына ўжо ў гэтым годзе вымушана была святкаваць дзень народзінаў аўтара паэмы Канстанціна Вераніцына не ў чэрвені каля 13 па новаму стылю, а ў апошнім веснавым месяцы — ў траўні.

Канешне магчыма канцэптуальна пашыраць межы брэнда «Гарадоцкі Парнас» — і гэта варта рабіць! Толькі з кожным годам даказваць сваю «парнасаўскую» адметнасць будзе складаней.

Але амаль на паверхні ляжыць сваесаблівасць нашай зямлі, якой не валодае ніякі іншы рэгіён Беларусі. Гэта выпаданне першых снягоў у краіне (самы першы снег на Беларусі быў зарэгістраваны 23 верасня 1973 года ў Езярышчы) і самыя вялікія маразы ў спалучэнні са створанай лыжаролернай трасай дазваляюць папулярызаваць Гарадоччыну, як снегавую сталіцу Беларусі.

Менавіта на лыжаролернай трасе ў Гарадку 10 сакавіка 2015 года пры тэмпературы паветра 10 градусаў праходзілі рэспубліканскія лыжныя спаборніцтва для юных лыжнікаў.

А снегу тады нідзе на Беларусі не было — гэта добра бачна на карце снегавога пакрова.

Напрыклад, калі 22-23 снежня Раубічы пад Менскам не здолелі прыняць Кубак Беларусі па біятлону з-за адсутнасці снегу, то ў нас ужо натуральнага снегу хапала спаўна. Іншая справа, што няма сучаснага біятлоннага стрэльбішча ( ён толькі ў планах пры будаўніцтве другой чаргі трасы).

Але і без біятлоннага складніка на лыжаролернай трасе магчыма ладзіць разнастайныя лыжныя фэсты: «Першы лыжны старт Беларусі», «Адкрыты Кубак Гарадоччыны» ( з трох-пяці этапаў), «Закрыццё лыжнага сезону». І такія фэсты фактычна ніхто ў краіне не здольны правесці. Але ж іх якаснае правядзенне будзе магчыма, калі лыжны спорт на Гарадоччыне стане сапраўды масавым, а правядзенне выхадных на лыжах будзе добрай традыцыяй для сям’і.

А рэкордна нізкія зімовыя тэмпературы варты гаспадарання на Гарадоччыны такога персанажу як Зюзя Гарадоцкі з яго рэзідэнцыяй каля вышэйшай кропкі Гарадоцкага ўзвышша, дзе плануецца стварыць ветрапарк.

Відавочна, што разлічваць на ініцыятыўнасць чыноўнікаў у гэтым мала выпадае, але прадпрымальнікам вобласці і актыўным грамадзянам актуалізацыя брэнда «Гарадоччына — снегавая сталіца Беларусі» будзе па сілам, калі мясцовая ўлада ў гэтым будзе зацікаўлена.

Леанід Гаравы

Чытайце таксама:

Около озера Жабенка в Воробьевых горах состоялись республиканские лыжные гонки среди воспитанников ДЮСШ. Фотосесия.

http://haradok.info

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст