haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

10.01.2018 16:32

1517 просмотров

0 комментариев

Чарговыя аб’екты адукацыі Гарадоцкага раёна выстаўляюцца на аукцыён

12 лютага фондам «Віцебскаблмаёмасць» запланаваны чарговы аукцыён па продажу былых аб’ектаў адукацыі Гарадоччыны ў г.п. Езярышча і в. Вайханы. Агульнай колькасцю — 12, а таксама перадача зямельных участкаў у арэнду на 50 гадоў..

На аукцыён выстаўлены цэлы шэраг капітальных пабудоў, як дзіцячага дому ў г. Езярышча, дзе раней была спец-школа — іх дзевяць, так і пабудовы былой Вайханскай сярэдняй школы, якая напрыканцы існавання стала базавай.

Гэта першая спроба прадаць бюджэтную маёмасць вышэй названых адукацыйных устаноў. І першапачатковы кошт гэтых будынкаў яшчэ адносна вялікі. Так нерухомасць у г.п. Езярышча па вул. Анціпава д. 46 ацэньваецца 465 720 рублёў, а ў в. Вайханы ў 392 770 рублёў. Жадаючыя набыць маёмасць мусяць унесці 5% ад першўапачатковага кошту будынкаў. Толькі яшчэ у гісторыі аукцыёнаў па продажу былых будынкаў закрытых школ і дзіцячых садкоў Гарадоччыны не было выпадкаў, каб яны прадаваліся з першага разу. Звычайна іх кошт праз некалькі не адбыўшыхся аукцыёнаў змяншаўся да 20% першапачатковага кошту або наогул быў не некалькі базавых велічынь.

Так што хутчэй за ўсё 12 лютага ў будынку фонда «Віцебскаблмаёмасць» па вул. Праўды д. 38 у г. Віцебску пераможца аукцыёна не вызначацца. Між тым для прадпрымальніцкай дзейнасці ў правінцыі за мінулы год створаны значныя льготы, якія маглі б працаваць, калі бы гэта ўсё рабілася гадоў на дваццаць раней.

Л. Антонаў

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст