haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

11.01.2018 12:33

1146 просмотров

0 комментариев

«Белнафтахім»: Каб кампенсаваць рост цэнаў на нафту, трэба падняць цэны на паліва на 23%

«Белнафтахім» мяркуе, што трэба, як мінімум, прывесці беларускія цэны на аўтамабільнае паліва да парытэту з цэнамі расійскага рынку. Пра гэта sb.by распавёў намеснік старшыні канцэрна Андрэй Рыбакоў.

— У канцы мінулага года, а дакладней за жнівень-снежань, цана нафты вырасла на 25,8%. У 2018 годзе на 10% павялічваюцца стаўкі акцызаў на маторнае паліва. У дадзеных умовах для кампенсацыі страт НПЗ цэны на нафтапрадукты неабходна павялічваць, — сказаў Рыбакоў.

Ён падкрэсліў, што назапашваецца псіхалагічна значны скачок. Толькі для таго, каб кампенсаваць рост цаны нафты, трэба падняць цэны на аўтазапраўках на 23%. Канцэрн лічыць неабходным, як мінімум, прывесці беларускія цэны на аўтамабільнае паліва да парытэту з цэнамі расійскага рынку, якія цяпер вышэй на 7-11%. Усе магчымыя меры ўнутранага характару для скарачэння выдаткаў нашымі НПЗ ужо прыняты.

Tut.by нагадвае, што апошні раз цана на паліва змяняліся 10 кастрычніка 2017 года. Тады цана паліва вырасла на 2 капейкі.

Тады ў «Белнафтахіме» патлумачылі падаражанне ростам цаны нафты і неабходнасцю выраўноўвання рознічных цэн на нафтапрадукты ў Беларусі з коштам аўтамабільнага паліва ў сумежных краінах, перш за ўсё ў суседніх рэгіёнах Расіі.


https://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст