haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

15.01.2018 18:14

3131 просмотр

6 комментариев

Помнік культурна-гістарычнай спадычыны ў Гарадоцкім раёне,які быў адрамантаваны за паўмільёна даляраў, прададуць за сёмую частку

Фонд «Віцебскаблмаёмасць» 22 студзеня арганізуе аўкцыён па продажы помніка гісторыка-культурнай спадчыны — комплексу будынкаў старадаўняй паштовай станцыі ў вёсцы Кузьміно Гарадоцкага раёна, пабудаваных ў 1848 годзе, які сем гадоў фактычна прастойваў.

Лот, які выстаўляюць на аўкцыён з пачатковай цаной ** 161 691 рублёў 9 капеек **, што па курсе складае прыкладна 81 370 долараў, уключае станцыйны дом, флігель для фурманаў і карэтную.

У 2010 годзе РУП «Віцебскаўтадар» правяло рэканструкцыю, пераабсталяваўшы станцыйны дом у кафэ з банкетнай залай на 16 месцаў і міні-барам, з флігеля зрабілі матэль на 5 месцаў з адна- і двухмеснымі нумарамі, а карэтнага ператварылі ў гараж і склад. Таксама ў ходзе рэканструкцыі побач абсталявалі гасцявую стаянку для легкавікоў і ахоўную стаянку для грузавікоў і аўтобусаў.


Праект па стварэнні аб’екта прыдарожнага сэрвісу на трасе М8 ў пары дзясяткаў кіламетраў ад мяжы з Расіяй абыйшоўся каля 1,7 мільярда недамінаваных рублёў або больш чым у 565 000 даляраў. Аднак самастойна эксплуатаваць кафэ і матэль ў «Віцебскаўтадар» чамусьці не атрымалася ды і спробы такія не рабіліся.

Ужо ў красавіку 2011 года прыдарожны сэрвіс у арэнду ўзяло ПГУП «Залаты арол», якое належыць маладому аршанскаму бізнесмену Руслану Албабаеву. Аднак у 2014 году ён спыніў арэнду з-за стратнасці працы і адкрыў у Оршы начны клуб.

У пачатку 2015 года па просьбе Гарадоцкага райвыканкаму гасцініцу і кафэ «Кузьміно» ўзялі ў арэнду жонкі Анжаліка і Аляксандр Касцюкевічы, якія займаюцца аграэкатурызмам у вёсцы Рослыя недалёка ад Гарадка. Зрэшты, і ў іх, падобна, прыдарожны сэрвіс не пайшоў, і ў пачатку 2017 года нерухомасць лічылася невыкарыстоўванай.

У выніку ў мінулым годзе Віцебскі аблвыканкам вырашыў прадаць комплексбудынкаў у Кузьміно з аўкцыёну.

Сяржук Серабро

https://news.vitebsk.cc

Последние новости