haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

13.02.2018 19:07

913 просмотров

0 комментариев

Былы кіраўнік спраў БПЦ прадае катэдж за $850 тысяч: з басейнам, футбольным полем і «сямейным храмам» — шмат ФОТА

У продажы з’явіўся шыкоўны катэдж у пасёлку Юхнаўка пад Мінскам. На ўчастку плошчай у 61 сотку пакупніку прапануюць вялікі дом, надзел пад пчалярства і невялікі «сямейны храм» у мансардзе. Просяць за ўсё $850 тысяч.

Як высветлілася, належыць уся гэтая прыгажосць сям’і кіраўніка спраў дэпартамента знешніх сувязяў Беларускага Экзархата Аляксандру Граматневу.

«Катэдж для VIP, маляўнічае месца, басейн, мэбля», — апісвае лот прадавец.


Акрамя таго, у доме маецца памяшканне пад більярдную, спартзал, два каміны. На ўчастках — альтанкі з барбекю.





Футбольнае міні-поле і пчальнік з вуллямі. Аўтаматычнае ўключэнне асвятлення, як у хаце, так і на ўчастку.



Ну і невялічкая царква




Катэдж быў пабудаваны ў 2013 годзе.



Надзел з домам аформлены на жонку, Алену Граматневу. Надзел з лясным масівам, які ідзе пад пчалярства, узяты ў пажыццёвую арэнду самім Граматневым.



Без жылля Граматневы не застануцца. Яны валодаюць як мінімум яшчэ дзвюма вялікімі кватэрамі ў цэнтры Мінска, у доме з відам на Кастрычніцкую плошчу.

Сам Аляксандр Граматнеў у размове з «Нашай Нівай» падкрэсліў: ён не святар і ніколі ім не быў. Апроч таго, у дэпартаменце па знешніх сувязях экзархата ён таксама не працуе, бо ўжо выйшаў на пенсію.

Але ж ці можна зарабіць на такі катэдж, працуючы на царкву?

«Гэта дом маёй маці, ён дастаўся як спадчына. Маці памерла, я яго прадаю. На пустым месцы паднялі вэрхал, — паведаміў „Нашай Ніве“ Граматнеў. — Тое, што там напісана пра 2013 год, — памылка. Дом 1992 года. Я з рыэлтарам ужо гаварыў, ён няправільную лічбу паставіў.

Што тычыцца цаны, то я разумею вашае пытанне. Але якая розніца, я ж мог напісаць і $2 мільёны, $3 мільёны».

У нешматлікіх ранейшых інтэрв’ю Граматнеў казаў, што раней займаўся бізнэсам. Гэта ён пацвердзіў.

«А хто ў 1990-я не займаўся бізнэсам?!» — задаецца пытаннем суразмоўца. Праўда, падрабязнасці распавядаць не захацеў.

Але раней Граматнеў расказваў, што хацеў пабудаваць крэйсерную яхту і паехаць у падарожжа вакол свету. Яхту ці то будавалі, ці то збіраліся будаваць у Пецярбургу.

«Не. На жаль, яхту не пабудаваў. І вакол свету не паехаў — ездзіў толькі на байдарках па рэках», — сказаў Граматнеў.

Акрамя таго, па сеціве шырока разышоўся рапарт полацкага епіскапа Глеба патрыярху Алексію ІІ, напісаны ў 1996 годзе. У рапарце епіскап піша наступнае:

«Насельніца Свята-Еўфрасіннеўскага манастыра, скарбніца Антонія стала прывозіць розных камерсантаў... Адзін з такіх камерсантаў дырэктар фірмы „Гея“ Аляксандр Граматнеў... стаў прыязджаць ноччу ў манастыр, забіраць Антонію, і яна адсутнічала па некалькі дзён, вяртаючыся з паездак з масай наяўных грошай... Людзі Граматнева... сталі запрашаць сясцёр на цэлыя тыдні, а то і месяцы на масаж, гінекалагічнае абследаванне».

Суразмоўца пракаментаваў словы епіскапа коратка.

«Калі чалавек вырашыў памыі выліць, то навошта мне адмывацца ад іх? Вы ж разумееце, што гэта лухта», — сказаў Граматнеў.

Улад Швядовіч
https://nn.by


Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст