haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

30.03.2018 15:22

1294 просмотра

0 комментариев

На пачатку года фінінсавая сітуацыя арганізацый Гарадоцкага раёна крыху палепшылася.

Нацыянальны стытыстычны камітэт апублікаваў чарговыя даныя за першыя два месяцы гэтага года. Даныя сведчаць пра адноснае паляпшэнне фінінсавай сітуацыі арганізацый раёна ў параўнанні з мінулым годам. І асабліва добра гэта бачна ў параўнанні з сітуацыяй у Шумілінскім раёне, дзе іншая тэндэнцыя.

Аб’ём прамысловай втворчасці ў Гарадоцкім раёне за два месяцы склаў 3,5 млн. рублёў, што на 25% вышэй за мінулагодні паказчык. Праўда гэты рост на чвэрць у абласных працэнтах азначае змяншэнне ... на палову: годам раней было 0,2% абласнога ўзроўня, а ў гэтым годзе — 0,1%.

Знешнегандлёвая дзейнасць на пачатку года зменшылася найперш за кошт імпартнай дзейнасці, якая скарацілася з 500 тысяч даляраў да 100 тысяч. Адпаведна і станоўчае сальда пры дасягненні экспарта ў 1098 тысяч даляраў дасягнула амаль мільёна — 998 тыс. даляраў.

На фінансавае становішча арганізацый Гарадоцкага раёна на пачатку году стала менш ціснуць пятля пратэрмінаваных даўгоў па крэдытах, у тым ліку за паліўна-энергетычныя рэсурсы. Так пратэрмінаванасць па крэдытах паменшылася з 53 315 тысяч рублёў да 33 158 тыс. рублёў, а пратэрмінаванасць за паліўна-энергетычныя рэсурсы з 6 256 тыс. руб. да 3076 тыс. рублёў. Праўда чысты прыбытак арганізацый амаль не заўважны — 67 тысяч рублёў.

У падобнай сітуацыі знаходзіцца і суседні Шумілінскі раён, дзе за першыя два месяц гэтага года выраблены прыблізны аб’ём прамысловай прадукцыі — 3,4 млн. рублёў, а ў сельскай гаспадарцы сітуацыя з вырабам малака і мяса розная на пачатак году. На Гарадоччыне вырабілі амаль 5 тысяч тон малака пры надоях у 852 кг ад каровы — больш чым у два разы, а па мясе наперадзе Шуміліншчына — 1842 т — амаль на трэць больш.

Дык вось пры такіх эканамічных паказчыках арганізацый Шуміліншчыны іх фінсавае становішча працягвала і далей пагаршацца. Па пратэрмінаваных крэдытах даўгі арганізацый суседняга раёна выраслі з 32 251 тыс. рублёў да 51 858 тыс. рублёў, а за паліўна-энергетычныя рэсусрсы з 7 770 тыс. руб. да 21 308 тыс. рублёў — амаль у тры разы за год.

Леанід Гаравы

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст