haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

16.04.2018 11:07

3567 просмотров

15 комментариев

У Гарадку ўжо тры пункта прыпынку грамадскага транспарта аддазены УП «Табак» для гандлю тытунём. Фота

У сярэдзіне красавіка яшчэ два аўтобусных прыпынка пачалі абсталёўвацца пад тытунёвыя шапікі УП «Табак» г. Гродна, ствараючы нязручнасці пасажырам грамадскага транспарту

12 красавіка ў Гарадку зніклі аўтобусныя прыпынкі каля танка па вул. Невельская шаша і каля пракуратуры па вул. К. Маркса. Замест гэтых прыпынкаў з’явіліся тытунёвыя шапікі УП «Табак» г. Гродна.

Такім чынам у Гарадку ўжо будзе тры прыпынка з тытунёвымі шапікамі. Нагадаем, што першы тытунёвы шапік-прыпынак з’явіўся па вул. Чырвонаармейскай каля міні-гандлёвага цэнтра «Прычындалы». Па яго выгляду пасажары аўтобуснага руху могуць пабачыць як будуць выглядаць два пераабсталяваных прыпынка праз невядомы час.

Але праз каторы час на двух новых тытунёвых прыпынках будзе усталяваны месцы для пасажыраў невядома. Ды і карыстальнікі прыпынкаў задаюцца пытаннем:"Чаму нельга было спачатку абсталяваць прыпынак для пасажыраў, а потым ставіць тытунёвы шапік?"

Гэта рытарычнае пытанне так мусіць і застанецца без адказу. А пасажыры ў чарговы раз зразумеюць, што не яны галоўныя для аўтобусных кіраўнікоў, якія не думаюць пра першачарговыя зручнасці для сваіх спажыўцоў.

Леанід Гаравы

Последние новости