haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

23.04.2018 20:04

1299 просмотров

0 комментариев

У 2018 годзе запланаваны значны рост прыбыткаў у бюджэт Гарадоцкага раёна, а таксама значнае змяншэнне збору штрафаў

Адпаведна рашэння Гарадоцкага райсавета «Аб раённым бюджэце на 2018 год» прынятага напрыканцы мінулага года у раённым бюджэце запланаваны рост прыбыткаў на 2018 год у памеры 15,5%, а таксама ўпершыню запланавана змяншэнне збору штрафаў амаль на трэць.

28 снежня 2017 года Гарадоцкі райсавет папярэдняга склікання прыняў рашэнне № 194 «Аб раённым бюджэце на 2018 год» якое ў значнай ступені адрозніваецца ад рашэння аб бюджэце на 2017 год. Гэтае адрозненне палягае ў тым, што ў параўнанні з папярэднім бюджэтам за 2017 год запланаваны рост прыбыткаў бюджэта і адпаведна большае выдаткаванне рэсурсаў нарозныя сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. А па другое, упершыню мусіць за дзесяцігоддзе зменшана колькасць штрафаў і ўтрыманняў, якія мусяць сабраць кантралючыя органы на тэрыторыі Гарадоцкага раёна. Варта адзначыць, што і сельсаветам Гарадоччыны ў гэтым годзе запланавана істотна большае выдзяленне рэсурсаў па межбюджэтным трансфертам, якія перадюцца з раённага бюджэту.

Адпаведна вышэй названага рашэння № 194 ад 28.12.2017 г. прыбытак раённага бюджэта запланавана давесці да 30 088 384,00 рубля, што на 15,5% больш, чым было запланавана на 2017 год, калі гэтая лічба была роўна 26 048 082,00 рубля. Для даведкі — на 2016 год у новых грошах лічба прыбытку раённага бюджэту была вышэйшай — 27 725 738, 5рубл.

Звычайных грамадзян можа радаваць, што запланаваная лічба штрафаў, якія мусяць сабраць кантралючыя органы з грамадзян і арганізацый у 2018 годзе на Гарадоччыне стала значнаменш. Штрафаў запланавана сабраць у 2018 годзе 156 655,00 рубля, а гэта толькі 61,8% ад папярэдняга гадавога задання, якое складала 253 582,00 рубля і было вышэй задання 2016 года. Відавочна, што на ўладу паўплывалі пратэсты супраць падаткаў на «дармаедаў».

Галоўны фінансавы дакумент Гарадоцкага раёна ўтрымлівае шмат інфармацыі аб фінансавай палітыкі мясцовай улады. А варта яшчэ звярнуць увагу на тое, што па межбюджэтным трансфертам, якія перадюцца з раённага бюджэту сельсаветам Гарадоччыны на 2018 год запланаваны значны рост. Так дэпутаты галасавалі за тое, каб агульны лік гэтых трансфертаў дасягнуў 241 270,00 рубля, што на 12,4% вышэй папярэдняга года. Але відавочна, што гэта дазваляе рашаць толькі самыя неадкладныя пытанні дзейнасці на сельскай тэрыторыі.

Леанід Гаравы

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст