haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

26.06.2018 15:53

951 просмотр

0 комментариев

КДБ затрымаў за хабар дырэктара «Белмедтэхнікі», у яго гаражы знойдзена больш за $620 тысяч

КДБ выявіў маштабную карупцыйную схему ў сферы аховы здароўя Беларусі. Пра гэта сёння журналістам паведаміў старшыня КДБ Валерый Вакульчык, перадае БелТА

За сістэматычнае атрыманне хабараў затрыманыя шэраг так званых медыцынскіх функцыянераў. У іх ліку дырэктар цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Аляксандр Сталяроў, за вырашэнне пытанняў па дзяржаўнай рэгістрацыі лекаў, дырэктар прадпрыемства «Белмедтэхніка» Аляксандр Шарак за арганізацыю заключэння і выкананне дагавораў, забеспячэнне своечасовай аплаты і рэалізацыі закупак.

«Дарэчы, пры вобшуку ў яго гаражы ў тайніку знойдзена больш за $620 тысяч у эквіваленце», — праінфармаваў Валерый Вакульчык.

Сярод фігурантаў таксама начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак і начальнік вайскова-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны Аляксей Яськоў. Першы затрыманы за арганізацыю правядзення тэхнічнага абслугоўвання і рамонту медыцынскага абсталявання, якое знаходзіцца ва ўстановах аховы здароўя Гродна. Другі — за складанне дагавораў па пастаўцы медыцынскай тэхнікі і вырабаў медыцынскага прызначэння ў адрас вайскова-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны, а таксама арганізацыю і кантроль аплат пастаўленай медыцынскай тэхнікі і вырабаў медыцынскага прызначэння. Акрамя таго, затрыманыя шэраг службовых асобаў «Белмедтэхнікі», якія ўдзельнічалі ў арганізацыі працы камісіі Міністэрства аховы здароўя па закупцы абсталявання і забеспячэнні своечасовай аплаты паставак.


Службовыя асобы сістэмы аховы здароўя атрымлівалі хабар за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзілі ў іх кампетэнцыю. Разавыя незаконныя ўзнагароджанні даходзілі да $10 тысяч, а асобным службовым асобам — да $350 тысяч за раз.

https://nn.by

Последние новости