haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

04.10.2018 20:36

4419 просмотров

0 комментариев

На Гарадоччыне заробкі прапануюцца мінімальныя акрамя філіяла «Віраўлянскі» замежнага прадпрыемства «Дзецкасельскі-Гарадок»

У Дзяржаўнай службе занятасці па Гарадоцкаму раёну маецца 262 вакансіі, але большасць наймальнікаў прапануе заробкі менш за 500 рублёў, за выключэннем філіяла «Віраўлянскі». Тут прапануюцца рэкордныя для Гарадоччыны заробкі ў 1200 — 1400 рублёў.

Філіял «Віраўлянскі» замежнага прадпрыемства «Дзецкасельскі-Гарадок» вызначаецца высокімі вытворчымі паказчыкамі ў малочнай вытворчасці і адпаведна прапануе сваім работнікам годныя заробкі. Зараз філіял шукае спецыяліста на малочнатаварную ферму ў в. Віраўляне і прапануе за пасаду начальніка фермы заробак ад 1400 рублёў, а для ветэрынарнага ўрача на прадпрыемстве будзе заробак ад 1200 рублёў. На іншых вакансіях заробкі ў пераважнгай большасці вышэй 530 рублёў. Усяго ў філіяле па стану на 3 кастрычніка вольнымі з’яўляюцца 11 вакансій.

Найбольшая колькасць вакансій на Гарадоччыне па ранейшаму маецца на свінагадоўчым комплексе «Паўночны» — 24 вакансіі. Але большасць прапануемых заробкаў не дацягвае і да 500 рублёў, не кажучы пра тое, як будзе ў сапраўднасці. Другое месца па колькасці вакансій мае аддзел па адукацыі — каля 20, але калі палічыць вакансіі яшчэ у школах, то будзе больш 30. Праўда абсалоютная большасць вакансій на 0,5 стаўкі, а то і менш. Дарэчы падобная сітуацыя і ў сферы культуры, дзе прапановы працы даьтычацца не поўнай нагрузкі за сімвалічны заробак.

Сярод прапаноў з такімі сімвалічнымі заробакмі ў 305 рублёў за поўную стаўку вылучаецца філіял «Віцебчанкі» ў швачным цэху № 5 Гарадка. Тут трэба аж 15 швачак, якім пры наяўнасці працоўнага стажу ад 3 гадоў і прафесійна-тэхнічнай адукацыі прапануецца заробак у 305 рублёў.

Відавочна, што пра сярэдні заробак у 1000 гаворка на Гарадоччыне можа весціся праз ... энн гадоў. Між тым афіцыйная статыстыка па Гарадоцкаму раёну сведчыць, што намінальны сярэдні заробак у жніўні па раёну склаў аж 646,6 рубля. А афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных стала толькі 31 чалавек па стану на канец жніўня — у тры разы менш, чым у мінулым годзе.

Л. Антонаў

Последние новости