haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

21.01.2019 15:27

955 просмотров

0 комментариев

Новы карупцыйны трэнд у Беларусі: красці з дзіцячых сталовых. Відэа

У Гомлі ўзбуджаная крымінальная справа па факце крадзяжоў харчовых прадуктаў для школьных сталовых. Падазраваныя 11 асобаў. Арганізавала аферу загадчыца складу камбіната школьнага харчавання. Белсат каментуе сітуацыю з крадзяжамі з дзіцячых сталовых.

Адначасова ў Менску ішоў працэс, на ім судзілі экс-кіраўніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкаму Сяргея Барысевіча і трох былых працаўнікоў камбінату школьнага харчавання. Іх падазраюць у крадзяжах і махлярствах. Відочна, красці з дзіцячых сталовых — новы карупцыйны трэнд у Беларусі. На судзе прысутнічаў карэспандэнт «Белсату» Арцём Лява: https://belsat.eu

:

«Сёння быў першы дзень працэсу. Пракуратура агучыла свае прэтэнзіі, адвакаты сваю пазіцыю. Сёння на лаве падсудных з Сяргеем Барысевічам сядзелі Браніслаў Рослік з жонкай Ларысай. Рослік — гэта дырэктар камбіната школьнага харчавання, Ларыса — кладаўшчыца. А таксама Аляксандра Мамацюк — галоўная бухгалтарка. Вось гэтую групу і абвінавачваюць у хабарах і крадзяжы...»

Мы спыталі жыхароў Гомля, ці чулі яны пра факты крадзяжу ежы са школьных сталовых і што яны думаюць на гэты конт?

Журналіст Андрэй Толчын (Гомель) на сувязі са Студыяй:

«Апытанне паказала, што нізкія заробкі і сама сістэма правакуюць людзей проста красці. Яны крадзяжамі і займаюцца вось такім чынам. Калі я яшчэ быў дэпутатам, мы рабілі спробу нейкім чынам змяніць гэта. І ў нас гэтыя абеды замяняліся тым, што дзецям пад распіску даваліся грошы. Але гэтае рашэнне гарадскога савету потым было змененае, і зараз зноў існуе старая сістэма, дзе зверху ўніз ідзе размеркаванне, а дзе размеркаванне, там і карупцыя...»

belsat.eu

Последние новости