haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

04.02.2019 20:55

769 просмотров

0 комментариев

Напрыканцы мінулага году фінансавыя паказчыкі Гарадоцкага раёна пагоршыліся

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці апублікавала бюлетэнь «Сацыяльна-эканамічнае становішча Віцебскай вобласці за 2018 год». Статыстычныя паказчыкі фінансаў раёнаў і самой вобласці засведчылі пагаршэнне фінансавага становішча, як прадпрыемстваў, так і раёнаў і самой Віцебшчыны.

Ужо першы паказчык фінансавага становішча — рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, паслугаў засведчыў падзенне рэнтабельнасці па Віцебскай вобласці з 5,9% да 3,8%. Гэтае падзенне назіраецца амаль ва ўсіх гарадах і раёнах Віцебшчыны, у тым ліку і ў Гарадоцкім раёне, дзе яна зменшылася з 2,9% ў 2017 г. да −1,0% напрыканцы 2018 года. Найбольшае ж падзенне рэнтабельнасці ў мінус адбылося ў Шумілінскім раёне — да −2,3%. Усяго па вобласці мінусавую рэнтаблельнасць зараз маюць 8 раёнаў, а годам раней было толькі чатыры. Дарэчы два гады запар маюць мінусавую рэнтабельнасць толькі тры раёна: Бешанковіцкі, Сененскі, Шаркаўшчынскі.

Аналагічна па вобласці упала і рэнтабельнасць прадаж — з 5,0% да 3,3%. Пры гэтым у Гарадоцкім раёне з 2,6% да −0,9%, а найбольшы мінус па гэтаму паказчыку зноў у Шумілінскага раёна −2,1%.

Наступны паказчык па прыбытках арганізацый раёна Гарадоцкі раён выправіў у параўнанні з 2017 годам, калі спрацавалі са стратамі. За 2018 год прадпрыемствы раёна атрымалі прыбытак у 1 млню 225 тыс. рублёў. Між тым за гэты год упершыню ў вялікім мінусе апынуліся арганізацыі Наваполацка — страты склалі 111 млн. 447 тыс. рублёў, а таксама ў вялікі мінус спрацавалі арганізацыі Глыбоцкага, Лепельскага і Шумілінскага раёнаў. Усяго ж у вобласці на канец 2018 года 151 стратная арганізацыя, па Гарадоцкаму раёну іх 8, але гэта самая вялікая адносная колькасць стратных арганізацый у рэгіёнах Віцебшчыны — аж 47,1%. Па гэтаму кепскаму паказчыку наш раён у безумоўных лідэрах.

Таксама кепскімі з’яўляюцца і іншыя фінансавыя паказчыкі Гарадоцкага раёна ў 2018 гаду. Так пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць у раёне вырасла з 2 млн. 766 тыс. р. да 4053 тыс. руб — лдасягнула — 45,4% ад ўсёй запазычанасці, а пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць з 31 261 тыс. руб да 42 187 тыс. руб. і дасягнула ўжо 55,1% ўсіх атрыманых крэдытаў. Па гэтых паказчыках Гарадоцкі раён зноў апынуўся сярод тройкі раёнаў з кепскімі фінансавымі паказчыкамі. Ну а лідэрам ў самым кепскім фінансавым становішчы з’яўляюцца нашы суседзі з Шумілінскага раёна. Амаль паўсюдна...

Леанід Гаравы

Паводле: http://vitebsk.belstat.gov.by

Последние новости