haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

08.02.2019 19:10

777 просмотров

0 комментариев

Заробкі машыністаў харвестэраў ў Гарадоцкім лясгасе самыя нізкія ў Беларусі: у тры разы ніжэй чым у Пастаўскім лясгасе

Міністр лясной гападаркі Рэспублікі Беларусь Васіль Дрожжа на выніковай калегіі агучыў лічбы сярэднемесяных заробкаў ў сістэме Мінлясгаса і пракаментаваў прычыны адставання заробкаў у асобных лясгасах, як Гарадоцкім, Шумілінскім і іншых.

Сярэднямесячная зарплата ў сістэме Мінлясгаса у 2018 годзе склала 963 рубля пры плане 933 рублі. Сярэдні заробак за снежань — 1036 рублёў пры плане 978 рублёў. Апярэджанне тэмпаў росту прадукцыйнасці працы над ростам заработнай платы па выніках мінулага года — 3,2 адсоткавага пункта. Міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа таксама агучыў чаканні ад цяперашняга года: сярэднямесячная зарплата работнікаў па годзе павінна быць не менш за 1016 рублёў, у снежні — 1138 рублёў.

Міністр запатрабаваў асаблівую ўвагу надаваць тым катэгорыям работнікаў, якія непасрэдна звязаныя з працэсам вытворчасці і вядзення лясной гаспадаркі. Аказваецца, што леснікі летась атрымлівалі ў сярэднім 866 рублёў, ляснічыя — 1423 рубля, вальшчыкі лесу — 999 рублёў, машыністы харвестэраў — 1448 рублёў.

У той жа час у некаторых лясгасах зарплаты былі ніжэй за гэтую адзнаку. Напрыклад, машыністы харвестэраў ў Гарадоцкім лясгасе ў студзені — снежні ў сярэднім атрымлівалі 911 рублёў, у Шумілінскім — 969 рублёў, у Расонскім — 975 рублёў. У той жа час у Рэчыцкім — 2052 рубля, у Жыткавіцкім — 2180 рублёў, у Пастаўскім — 2894 рубля. Сярэдні заробак ляснічых Хойніцкага лясгаса склаў 815 рублёў, Дрегунского лясгаса — 880 рублёў, Бешанковіцкага — 980 рублёў. А ў Клічаўскім — 1960 рублёў, у Аршанскім — 2124 рубля, у Кастрычніцкім — 2170 рублёў.

Віталь Дрожжа патлумачыў гэта тым, што такая дыферэнцыяцыя абумоўлена недастатковым аб’ёмам выручкі і паступленняў ад вядзення лясной і паляўнічай гаспадаркі і адпаведна недахопам крыніц фінансавання лясгасаў. І таму адно з асноўных пытанняў да асобных кіраўнікоў у тым, каб яны арганізавалі працэс вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі для атрымання адпаведных крыніц фінансавання. «Трэба забяспечыць спецыялістаў, якія хочуць зарабляць, неабходным аб’ёмам работ», — падкрэсліў Віталь Дрожжа.

Ці выканаюць патрабаванне міністра ў Гарадоцкім лясгасе ды і ў суседніх раёнах — пакажа час.

Л. Антонаў

Паводле: https://www.sb.by

Последние новости