haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

13.02.2019 18:34

802 просмотра

0 комментариев

На Гарадоцкай птушкафабрыцы ў гэтым годзе плануюць атрымаць больш за 1,5 тыс. тон дыетычнага прадукту. ВІДЭА

Тэлерадыёкампанія «Віцебск» зняла рэпартаж пра вырошчванне індычак на Гарадоцкай птушкафабрыцы і планах развіцця вытворчасці з выхадам на рынак Расійскай Федэрацыі.

Зараз Гарадоцкая птушкафабрыка ўваходзіць у інтэграцыйную структуру Віцебскага мясакамбіната і на ім распрацоўваецца новая лінейка прадукцыі з індычыны. І калі ў 2014 годзе атрымалі толькі 164 тоны мяса індычкі, то на гэты год заплавана 1 500 тон мяса. Плануецца, што прадпрыемству будзе аказана дапамога на набыццё камбікорму пры падтрымцы абласнога бюджэта.

Маладняк індычак набываецца ў Польшчы і нядаўна на прадпрыемства прывезлі 15 тысяч суткавых індычак вагой да 55 грам. Вырошчваюць маладняк індычкі пры тэмпературы +38 градусаў у спецыяльным памяшканні...

Поўнасцю рэпартаж з прадпрыемства тут, разам з інтэрв’ю з кіраўнікамі вытворчасці.

Л. Антонаў

Последние новости