haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

22.02.2019 17:32

627 просмотров

0 комментариев

За лістапад атрымалі ў лютым: рабочым у Гарадку выдалі частку заробку перад прыездам намесніка генпракурора

Рабочым буйнога будаўнічага прадпрыемства ПМК-51 у Гарадку Віцебскай вобласці 20 лютага заплацілі заробак за лістапад. Да канца лютага з супрацоўнікамі арганізацыі абяцаюць разлічыцца за снежань мінула года.

Зрухі ў выплаце заробку пачаліся пасля таго, як рабочыя паскардзіліся на сітуацыю журналістам. 21 лютага з рабочымі ПМК сустрэўся намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксандр Дубаў.

«Сустрэча з рабочымі прайшла нармальна, — распавядаюць Еўрарадыё ў адміністрацыі ПМК-51. — Галоўнае пытанне было па заробку. Заробак за лістапад ужо выплацілі. За снежань абяцаюць аддаць да канца лютага. Але справа тут не ў прыездзе намесніка [ген]пракурора. Так склаліся абставіны, што з’явіліся грошы. Людзі крыху акрыялі. Без грошай, вядома, складана».

Колькі рабочым заплацілі за лістапад, на прадпрыемстве не сказалі. Як паведамляла Еўрарадыё, рабочыя ПМК сядзелі без грошай з канца мінулага года. ПМК-51 — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў раёна. За апошні год з арганізацыі звольнілася больш за 200 чалавек.

https://euroradio.fm

Последние новости