haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

26.02.2019 19:37

797 просмотров

0 комментариев

У перспектыўнай праграме капітальнага рамонту жыллёвага фонду Гарадоччыны каля 50 дамоў

«Гарадоцкі веснік» апублікаваў рашэнне Гарадоцкага райвыканкаму № 83 ад 4 лютага 2019 года «Аб зацвярджэнні перспектыўнай праграмы і бягучага графіка капітальнага рамонту жыллёвага фонду па Гарадоцкаму раёну» на 2019-2023 гг.

Гэтае рашэнне ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам апублікавана на старонках раённай газеты ад 26 лютага і датычыцца найперш праграмы капітальнага рамонту на наступныя пяць гадоў. У гэтай праграме плануецца ажыццявіць капітальны рамонт 49 бетонных і цагляных дамоў у Гарадку і сямі населеных пунктах Гарадоцкага раёна пры наступным размеркаванні іх рамонту па гадах: 2019 — 6, 2020 г. — 10, 2021 г. — 8, 2022 15, 2023 г. — 10.

Пры гэтым з шасці дамоў запланаваных да капітальнага рамонту ў бягучы графік капрамонту ўключаны толькі чатыры, а няма па бягучаму графіку дамоў з Верамеяўкі і Бычыхі. Пры гэтым самым маладым дамом для капітальнага рамонту ў гэтым графіку з’яўляецца дом № 40 па вул. Гагарына. А яшчэ больш маладыя дамы для капрэмонту выбраны на 2021 г. у в. Сурміно, якія пабудаваны ў 1998 годзе.

Між тым толькі на 2013 год мусіць дайсці чарга на самыя старыя дамы для капітальнага рамонту, якія былі пабудаваны ў 1955 і 1957 гадах у г.п. Езярышча. Як кажуць яшчэ ў той час, калі Езярышча было цэнтрам аднайменнага раёна. Гэтыя дамы размежчаны на вул. Дзяржынскага д. 43 і вул. Анціпава д.50.

З гэтага графіка бачна, што мусіць капітальнага рамонту дачакаюцца дамы і ў тых вёсках, дзе раней мусіць і не было капрамонта — Марчанкі, Кабішча, Маскаляняты, Сурміно. І мала хто зараз згадае, колькі цагляных шмакватэрных дамоў па раёну было разбурана, якія так і не дачакаліся капітальнага рамонту. Як гэта было ў Селішчы, Наваболецку, Газьбе і г.д..

Фота ілюстратыўнае.

Л. Антонаў

Последние новости