Па Віцебскай вобласці за першы месяц гэтага года сярэдні заробак склаў 830 рублёў або толькі 91,1% да ўзроўня рэальнага заробка за снежань 2018 года. Найбольшы сярэдні заробак ў вобласці маюць працаўнікі з г. Наваполацка, дзе ён складае 1 111,7 рубля або 93,1% ад узроўня снежаньскага заробку.
Па Гарадоцкаму раёну сярэдні заробак за студзень склаў 678,6 рубля або 94,7% ад узроўня снежаньскага. І гэтыя 94,7% узроўня ад снежаньскага амаль самыя высокія па Віцебскай вобласці, калі не лічыць раёнаў з самым нізкім заробкам — Шаркаўшчынскі — 579,3 руб. і Міёрскі — 613,3 руб — самыя нізкія заробкі не толькі на Віцебшчыне, але мусіць і ў краіне.
Па сваіх паказчыках Гарадоцкі раён займае верхняе становішча сярод раёнаў з нізкімі заробкамі — 11 месца. Варта адзначыць, што сярэдні заробак у раёне складае толькі 81,8% ад сярэднеабласнога ўзроўня.
Статыстычныя органы з пазамінулага года пачалі весці статыстыку і па колькасці працаўладкаваных грамадзян на месцы ў створаных вытворчасцях або прадпрыемствах. Так па Гарадоцкаму раёну за мінулы год стварылі толькі 74 новых працоўных месца, агодам раней іх было 117. Гэта значыць, што стварылі на 43 месца менш і гэты паказчык — пяты знізу. А для параўнання ў Верхнедзвінскім створана 129, Глыбоцкім — 150, Пастаўскім 185, Дубровенскім — 380.
Але лепш ведаць не колькасць створаных месцаў, а сярэдні заробак на гэтых месцах. Толькі такой даступнай статыстыкі ў нашай сацыяльнай дзяржаве няма.
Л. Антонаў