haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

04.03.2019 19:28

846 просмотров

0 комментариев

Адбудзецца шостая спроба прадаць будынак Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

На 2 красавіка запланаваны чарговы аукцыён па продажу будынка, які належыць Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і месціцца ў Гарадку па адрасу6 зав. 3-ці Чырвонаармейскі, 27А/1. У чарговы раз арганізатары аукцыёна зменшылі кошт прадаваемага будынку.

Раней мы пісалі: «Камітэт „Віцебскаблмаёмасць“ на аўкцыёне 15 кастрычніка выстаўляе 7 лотаў для продажу дзяржаўнай маёмасці. Адным з лотаў пад нумарам 6 з’яўляецца будынак Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету плошчай 88,3 кв.м. па адрасе: г. Гарадок, зав. 3-ці Чырвонаармейскі, 27А, а таксама незавершаны ня закансерваваны капiтальны будынак (будынак неўстаноўленага прызначэння) разам з пладовымі і шматгадовымі насаджэннямі. Кошт гэтага лота — 40 046,29 руб., а сума задатку — 8 009,00 руб. Год пабудавання — 1967 г.». http://haradok.info .

Але той аукцыён быў безвыніковы, бо ніхто не пажадаў выкласці амаль 20 тысяч даляраў толькі за сам будынак, не кажучы пра ўсе астатнія плацяжы і дзеянні, якія неабходна ажыццявіць пры набыцці маёмасці на аукцыёне: падпісаць пратакол аўкцыёну; не пазней за 10 рабочых дзён пасля зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку пратаколу аўкцыёну кампенсаваць затраты на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну, уключаючы расходы, звязаныя з вырабам і прадастаўленнем удзельнікам дакументацыі, неабходнай для яго правядзення, выдаткі, звязаныя з фарміраваннем зямельнага ўчастка і змяненнем зямельнага ўчастка ў выніку такога фарміравання, з дзяржаўнай рэгістрацыяй у дачыненні да гэтага ўчастка; не пазней за 12 рабочых дзён з дня зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку пратаколу аўкцыёну заключыць дамову куплі-продажу нерухомасці і дагавор арэнды зямельнага ўчастка.

Варта адзначыць, што той аукцыён быў не першы і не апошні ў 2018 годзе, калі жадалі прадаць будынак Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Усяго безвыніковых аукцыёнаў па гэтаму будынку дзяржінспекцыі было ПЯЦЬ: два да 15 кастрычніка і два пасля гэтай даты.

І вось зноў прызначаны аукцыён па тавару, які б у народзе назвалі — «вазьмі божа тое, што мне не гожа». Адпаведна кошт будынка на аукцыёне зменшаны да 16 018,52 рублёў, а задатак да 3 203,00 руб. Адначасова з гэтым «сабака на сене» вырашыла, што пераможцу аўкцыёну (прэтэндэнту на куплю) можа быць прадастаўлены ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку растэрміноўка аплаты нерухомай маёмасці. Разам з гэтым уладальнік маёмасці вызначыў, што будынак магчымы толькі для арганізацыі аб’екта па вытворчасці гатовых тэкстыльных вырабаў, акрамя адзення, гатовага трыкатажнага адзення машыннага і ручнога вязання, адзення з тэкстыльных матэрыялаў, спецадзення, верхняга адзення, сподняй бялізны, іншага адзення і аксесуараў; па ажыццяўленні рознічнага гандлю ў неспецыялізаваных крамах, рознічнага гандлю фармацэўтычнымі і медыцынскімі таварамі, касметычнымі і парфумернымі таварамі, іншага рознічнага гандлю ў спецыялізаваных крамах; па рамонце бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання; па пракаце іншых бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання; па захоўванні і складзіраванні.

Ці з’явяцца праз месяц двое жадаючых набыць будынак — вялікае пытанне, бо яго размяшчэнне не прывабнае для руху пакупнікоў, а для стварэння вытворчасці ў Гарадку і так ёсць іншыя месцы. Толькі ніяк прыбытковую вытворчасць у Гарадку наладзіць з тэкстылю не атрымліваецца.

Л.Антонаў.

Последние новости