haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

13.03.2019 20:54

729 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне затрымалі 20 тон яблыкаў, якія збіраліся перавезці ў Расію, намаганнямі Віцебскай мытні і Гарадоцкага РАУС

Груз свежых яблыкаў коштам прыкладна 26 500 рублёў быў выяўлены супрацоўнікамі аператыўна-пошукавага аддзела Віцебскай мытні сумесна з супрацоўнікамі Гарадоцкага РАУС.

Каля 20 тон праваахоўнікі выявілі каля вёскі Халіпы Межанскага сельсавета непадалёк ад беларуска-расійскай мяжы. У кіроўцы фуры адсутнічалі таварасуправаджальныя дакументы, неабходныя для перамяшчэння гэтага тавару.

Па факце парушэння заканадаўства мытняй пачаты адміністрацыйны працэс па прыкметах здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага частцы 4 артыкула 12.17 КаАП, паведамляе прэс-служба Віцебскай мытні.

Як раней паведамлялі «ННВ», у пачатку сакавіка беларускія мытнікі затрымалі адзінаццаць расійскіх фур з амаль 100 тонамі санкцыйных яблыкаў. Віцебская мытня тады выявіла амаль 20 тон свежых яблыкаў, коштам каля 28 000 рублёў, якія спрабавалі правезці праз пункт пропуску «Урбаны».

Паводле: https://news.vitebsk.cc

Последние новости