haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

01.05.2019 14:44

1119 просмотров

0 комментариев

Цэнтр Гарадка застаўся без аб’ектаў грамадскага харчавання Гарадоцкага райспажыўтаварыства

Гарадоцкае райспажыўтаварыства, знаходзячыся ў перадбакротным становішчы, адны свае аб’екты грамадскага харчавання зачыніла, а другія перадала на баланс Лепельскага райспажыўтаварыства.

Засталіся ў мінулым тыя часы, калі пасажыры аўтобусных ліній у Гарадку на аўтастанцыі маглі наведаць буфет і падсілкавацца перад дарогай пры наведванні райцэнтра. Рэканструкцыя аўтастанцыі ў Гарадку на «сучасны» манер, якая прайшла ў 2014 годзе, пакінула аўтастанцыю без гарачага харчавання. Бо сучасныя архітэктары не планавалі стварэнне на аўтастанцыі звычайнага буфета.

Адсутнасць сучаснага буфета на аўтастанцыі ў нечым кампенсавалася кропкамі грамадскага харчавання Гарадоцкага райспажыўтаварыства на рынку і ў кулінарыі на цэнтральнай плошчы. У гэтых кропках гандляры, пасажыры, наведвальнікі маглі паспытаць чая, кавы, кандыдатрскіх вырабаў, бутэрбродаў і г.д.. Таксама меў сваіх наведвальнікаў і рэстаран «Вясёлка», які ў апошнія гады перад «дажынкамі» не раз рамантаваўся.

Але ўсё змянілася з канца сакавіка, калі Гарадоцкі райспажыўсаюз канчаткова наблізіўся да мяжы бакроцтва. Гаротнае фінансавае становішча з вялікімі даўгамі пры неэфектыўнай дзейнасці ў мінулыя пяцігодкі прымусіла яго кіраўніцтва перадаць частку сваіх гандлёвых плошчаў на баланс Лепельскага РАЙСТ, у тым ліку і аб’екты грамадскага харчавання — кафэ «Экспрэсія», «Гаражанка». Адначасова з гэтым Гарадоцкае спажывецкае таварыства закрыла свае аб’екты грамадскага харчавання на рынку і кулінарыю з рэстаранам на плошчы.

Наколькі доўга яшчэ працягнецца стагнацыя Гарадоцкага таварыства і ці з’явіцца новы гаспадар у зачыненых аб’ектах харчавання, за якімі вялікія даўгі, то на гэтыя пытанні мясцовыя ўлады грамадзянаў не інфармуюць. Ды і гандляры, якія пазбавіліся гарачага харчавання на рынку, такіх пытанняў перад ўладальнікамі рынку, на колькі вядома, яшчэ не ставяць. Між тым дзеючае беларускае заканадаўства аб рынках прыдугледжвае дзейнасць на іх тэрыторыі аб’екта харчавання. Але ці будзе «паміраючае» райтаварыства выконваць заканадаўства пакуль не вядома.

І застаецца наведвальнікам Гарадка толькі ісці за паўкіламетра ў кафэ «Экспрэсія», каб падсілкавацца перад дарогай або абмежавацца прадуктовымі крамамі райцэнтра.

Леанід Гаравы

Последние новости