haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

10.05.2019 17:48

508 просмотров

0 комментариев

Фінсавае становішча арганізацый Гарадоцкага раёна на пачатку года палепшылася.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці апублікавала даныя пра фінансавае становішча арганізацый гарадоў і раёнаў Віцебшчыны за студзень — люты гэтага году. Гарадоцкі раён стаў выглядаць лепш на фоне іншых раёнаў Віцебшчыны.

Так чысты прыбытак арганізацый Гарадоцкага раёна за першыя два месяцы павялічыўся з 721 тысячы рублёў да 1106 тыс. руб – гэта на 152% больш, чым у мінулым годзе за гэты ж перыяд. Пры гэтым дзевяць адміністрацыйных адзінак Віцебшчыны не маюць працэнтаў прыросту прыбыткаў, бо ў мінулым годзе былі ў мінусе або мінусуюць і ў гэтым годзе.

Таксама на гэты перыяд у Гарадоцкім раёне паменшыла на адну стратную арганізацыю: раней было 7 – зараз стала 6. Але іх працэнты ў агульнай колькасці арганізацый раёна амаль самыя вялікія ў вобласці – 40%, бо больш толькі ў Віцебскім раёне – 44%. Менш за ўсё стратных арганізацый у Докшыцкім раёне: там толькі адна арганізацыя з 20 існуючых стратная. І яшчэ – 6 стратных арганізацый раёна маюць страт на 589 тыс. рублёў – больш, чым у мінулым годзе.

Па ранейшаму ў Гарадоцкім раёне высокая дэбіторская запазычанасць, бо пакупнікі нашай прадукцыі не разлічваюцца сваечасова з арганізацыямі Гарадоччыны. Так яна змешылася за два месяцы з 4935 тыс. руб. да 4138 тыс. рубл., але ў агульнай дэбіторскай запазычанасці яе стала амаль палова – 47,2%. Большая доля пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці толькі ў Шумілінскім і Міёрскім раёнах: 57,4% і 51,2% адпаведна.

Вялікай цяжкасцю для эканомікі раёна з’яўляецца пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць, якая зменшылася з 34 455 тыс. руб з пачатку студзеня да 30 409 тыс. руб. на пачатак сакавіка, але яе адносная вага ў крэдыторскай запазычанасці вырасла да 47,2%. Большая вага пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці толькі ў Расонскім, Шаркаўшчынскім і Шумілінскім раёнах. Пры гэтым у апошнім яна дасягнула рэкордных 76,1% ад узятых крэдытаў.

На гэтым у цэлым пазітыўным фоне насцярожвае падзенне рэнтабельнасці прадаж арганізацый раёна за год з 6,8% да 2,5% і рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі, тавараў і паслуг з 8,0% да 2,9%. Бо гэтыя паказчыкі ніжэй сярэдне абласных лічбаў па рэнтабельнасці.
Леанід Гаравы

Последние новости