haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

20.06.2019 18:35

489 просмотров

0 комментариев

Нупсу з філіяла «Віраўлянскі» сярод пераможцаў міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра»

Карова Галштынскай пароды Нупсу філіяла «Віраўлянскі» Гарадоцкага раёна заняла годнае другое месца сярод кароў першага ацёла ў конкурсу ў рамках міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра-2019».

На здымку: жывёлавод Іван Чарнамордзік і карова Нупсу.

Найбуйнейшы аграрны форум Беларусі прайшоў 4-9 чэрвеня ў аграгарадку Шчомысліца пад Мінскам і сабраў звыш 550 кампаній з 29 краін. Форум выклікаў цікавасць у тых, хто працуе ў галіне, навукоўцаў-аграрыяў, спецыялістаў і кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, тых, хто вырабляе і пастаўляе для сельскай гаспадаркі прадукцыю, машыны, абсталяванне. На «Белагра-2019» традыцыйна з’ехаліся ўсе буйныя вытворцы айчыннай тэхнікі, а таксама дылеры вядучых сусветных брэндаў.

У гэтым годзе дзве траціны выставачных плошчаў былі занятыя трактарамі, кожны з якіх імкнуўся перасягнуць канкурэнта памерам, магутнасцю і коштам. Галоўнай навінкай выставы стала інавацыйная экспазіцыя «Эксперыментальнае поле». На ёй можна было ўбачыць, параўнаць і ацаніць ўсходы эксперыментальных гатункаў азімай пшаніцы, трыцікале, жыта і ячменю.

Адной з добрых традыцый «Белагра» стала правядзенне конкурсу на лепшую племянную карову сярод кароў малочных парод. У ім прынялі ўдзел карову з усіх абласцей рэспублікі. Кампетэнтнаму журы трэба было вырашыць нялёгкую задачу — выбраць лепшых з лепшых па вонкавым выглядзе, які павінен адпавядаць пародзе, і прадуктыўнасці ў асобных катэгорыях: па першай, другой, трэцяй, чацвёртай (і больш) лактацыі. Удзельнікі форуму прадэманстравалі поспехі айчыннай селекцыі і тое, што племянныя каровы — гэта карпатлівая праца лепшых спецыялістаў краіны. Менавіта іх праца дазваляе дабівацца высокіх ўдояў ня шляхам павелічэння пагалоўя малочнай жывёлы, а пры дапамозе павышэння прадуктыўнасці статка.

Конкурс рэкламуе дасягненні беларускіх селекцыянераў для замежных гасцей выставы, якіх у гэтым годзе было нашмат больш, чым на мінулых форумах. У выніку расце попыт на беларускае быдла малочных і мясных парод і яго экспарт. Партнёры з Казахстана, Узбекістана, Грузіі заключалі кантракты прама на выставе, тым самым прызнаючы лідэрства Беларусі ў малочнай жывёлагадоўлі.

Карова Нупсу філіяла «Віраўлянскі» з найвышэйшым сутачным удоем 40 кг стала другой у сваёй катэгорыі. Прадстаўнікам Гарадоччыны ўручылі грамату, кубак і грашовы прыз. Прызнанне дасягненняў на такім высокім узроўні кажа пра наяўнасць мэтанакіраванай працы і высокай кваліфікацыі калектыву сельскагаспадарчага прадпрыемства.

Соб. інф.

Паводле: http://www.garadvest.by

Последние новости