haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

06.07.2019 13:15

870 просмотров

0 комментариев

Рынак у Гарадку: цана на сельскагаспадарчую прадукцыю ў першую суботу ліпеня

Прапануем увазе чытачоў цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю прыватнікаў гарадоцкага рынка 6 ліпеня, каб вырашылі: ці варта ў нядзелю завітаць на рынак.

Аднаўляем публікацыю цэнаў на прадукцыю гаспадароў, якія рэалізуюць на рынку ў Гарадку бульбу, гуркі, мёд і г.д.

Каля дзесятка прыватнікаў сёння прапанавалі на рынку ў Гарадку як сваю прадукцыю, так і дары прыроды — чарніцы, маліну.

Вяснавы мёд магчыма набыць па цане 8-10 рублёў за паўлітра і меншым коштам за чвэрць літра і ніжэй. Таксама магчыма набыць і іншую прадукцыю пчалярства.

Ранняя бульба на рынку каштуе 1,50 — 2 рубля за кілаграм.

Свойскія гуркі каштавалі па 2 рублі за кілаграм, а кабачкі мелі цану па 1-1,5 рубля.

Літр агрэсту, чорных і чырвоных парэчак прапаноўваецца па цане два рублі, як і літр маліны. А вось цана літра чарніц была 4 рублі, а тыдзень раней — 5 руб..

Вялікая галоўка часнака прапануецца па 50 капеяк, а купка за рубль.

З малочнай прадукцыі на рынку прапаноўваўся твораг коштам па цане 3

рублі за паўкіло.

Варта адзначыць, што ўся сельскагаспадарчая прадукцыя на рынку праходзіць санітарна-ветэрынарны кантроль.

Леанід Гаравы

Последние новости