haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

21.07.2019 10:17

808 просмотров

0 комментариев

Рынак у Гарадку: цана на гуркі і бульбу крыху зменшылася. Чарніц не стала, а з’явіліся грыбы і пякучы перац.

Прапануем увазе чытачоў цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю прыватнікаў гарадоцкага рынка 20 ліпеня. Публікуем інфармацыю пра цэны на прадукцыю гаспадароў, якія рэалізуюць на рынку ў Гарадку бульбу, гуркі, мёд, грыбы, суніцы, тварог і г.д.

Больш дзесятка прыватнікаў у цёплы сонечны дзень, які прыйшоў пасля зацяжных дажджоў, прапанавалі на рынку ў Гарадку як сваю прадукцыю, так і дары прыроды — грыбы, маліну.

Ранняя бульба на рынку ўстойліва каштуе ад аднаго да двух рублёў за кілаграм у залежнасці ад памераў. Для параўнання на Полацкім рынку г. Віцебска яе кошт — 50 кап. — 1,10 рубля.

Вяснавы мёд магчыма набыць па цане 8-10 рублёў за паўлітра, а пры гандлі і за семь рублёў, і меншым коштам за чвэрць літра і ніжэй. Таксама магчыма набыць і іншую прадукцыю пчалярства.

Значна менш прапаноў стала па маліне. Але яе кошт трымаецца ў памеры 3 рубля за літр і адпаведна паўтара за паўлітр.

Свойскія гуркі ў асобных прадаўцоў магчыма набыць і за 1,50, але яшчэ ў большасці прадаўцоў маюць цану па 2 рублі за кілаграм, а кабачкі каштуюць па 50 кап-1,5 рубля.

За галоўку часнака прасілі па 50 капеяк, а бляшанка суніц прапаноўвалася за 3 рубля.

Адзін прадавец вялікія гуркі прапанаваў па рублю за кг.

Побач гандлявалі пякучым перцам коштам па рублю за 3-4 струкі.

Больш стала прапаноў па чорных парэчках і іх цана зменшылася да рубля за літр.

А чырвоныя парэчкі прапаноўваюцца па ранейшай цане — рубль за літр.

Малочная прадукцыя на рынку ў 11 гадзін была прадстаўлена творагам у фасоўцы па паўкіло за тры рублі. Таксама яшчэ прапаноўвалі дзесятак курыных яіц за 3 рублі.

У трэццю суботу ліпеня на рынку з’явіліся грыбы — белыя і падасінавікі ад аднаго гаспадара. Гаспадар прапаноўваваў пяцілітровае вядро за 10 рублёў, але пакупнікоў не было. Згандлявацца магчыма было і за меншы аб’ём грыбоў з меншай цаной.

Леанід Гаравы

Последние новости