haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

29.07.2019 17:54

823 просмотра

0 комментариев

Самыя вялікая прапанова па заробках у Гарадоцкім раёне — для вальшчыка лесу

У Агульнарэспубліканскім банку вакансій па Гарадоцкаму раёну ёсць 210 працоўных месцаў ад 82,5 рубля да 1000 рублёў для трох вальшчыкаў лесу.

Пасля апошняга нашага агляду вакансій па Гарадоцкаму раёну змянілася як размеркаванне вакансій сярод арганізацый раёна, так і прапануемыя самыя вялікія заробкі. На першае месца па заробках сярод вольных вакансій выйшла вакансія вальшчыка для працы на Гарадоцкім лесапункце. Тут на пачатку траўня трэба было тры лесаруба на пастаянную працу з заробкам ад 1000 рублёў. І нягледзячы на тое, што беларускае заканадаўства патрабуе наймальнікаў штомесячна інфармаваць аб вольных вакансіях, ёсць сумненне што кіраўніцтва Гарадоцкага лесапункта гэтую норму права выконвае і там усё яшчэ ёсць тры вольных месца вальшчыка.

Відавочна, што гэтую норму права не выконвае і кіраўніцтва Максімаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, якое давала запыт на закрыццё трох вакансій яшчэ напачатку кастрычніка 2018 года. Тады ім быў патрэбен інструктар па лячэбнай фізкультуры на чвэрць стаўкі, псіхолаг на паўстаўкі і лекар на стаўку. Як зараз з вольнымі вакансіямі, як кажуць — у Максімаўцы, — невядома.

Сярод арганізацый раёна, якім патрэбна шмат працаўнікоў трывала першыя месцы занялі бюджэтныя арганізацыі. Самая вялікая колькасць прапаноў з самымі маленькім заробкамі прапануецца аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадоцкага райвыканкаму — 25 месцаў на чвэрць, паў і цэлую стаўку ў розных установах культуры. І заробкі адпаведна ад 82,5 рубля да ... 390 рублёў.

Амаль такая жа колькасць вакансій і ў аддзеле па адукацыі Гарадоцкага райвыканкаму і яго структурных падраздзяленняў — 24. І заробкі там прапануюцца таксама невысокія — амаль па ўсіх вакансіях ніжэй 400 рублёў.

За гэтымі двума лідэрамі прапаноў на трэццім месцы УП «Паўночны», дзе патрабуюца працоўныя па 17 відах прафесій з заробкамі пераважна ў 350-450 рублёў. І толькі для загадчыцы і начальніка падраздзялення прапануюцца заробкі ў памеры 650-700 рублёў.

З гэтай інфармацыі вынікае, што ў Гарадоцкім раёне НЯМА ніводнай вакансіі па «пяццот» даляраў таго міфічнага сярэдняга заробка пра які ўжо дзесяцігоддзе распавядае наш «правадыр».

Л. Антонаў

Інфармацыя паводле: http://gsz.gov.by

Последние новости