haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

15.08.2019 17:32

420 просмотров

0 комментариев

Вынікі першага паўгоддзя ў Гарадоцкім раёне выклікаюць шматлікія пытанні. І галоўнае — куды кацімся?..

Нацыянальна статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў даныя аб асноўных паказчыках развіцця Гарадоцкага раёна за першае паўгоддзе 2019 года. І большасць гэтых паказчыкаў сведчыць аб пагаршэнні сацыяльна-эканамічнага становішча раёна.

І пытанне не ў тым, што жыхароў раёна стала менш за паўгоддзе яшчэ на 260 чалавек, а колькасць занятых у эканоміцы за пяць месяцаў зменшылася на 147 чалавек. Пытанне ў тым, што мінусаванне назіраецца па абсалютнай большасці асноўных паказчыкаў развіцця Гарадоччыны.

І гаворка не ідзе пра тое, што беспрацоўных засталося аж 15(!) чалавек, бо дапамога па беспрацоўю вартая жалю. І яна ні ў якія «ворота» не ідзе ў параўнанне з сістэмай абароны беспрацоўных у нашых заходніх суседзяў.

Праблема, што дэградацыя ідзе па розных напрамках. Напрыклад, возьмем будаўніцтва нашага раёна, які раней меў дзве здольныя будаўнічыя ПМК, а сёння стаіць пытанне пра банкруцтва апошняй. Бо пра што сведчыць статыстыка па будаўніцтву?

У мінулым годзе за першае паўгоддзе было пабудавана 2 167 кв. м жылля, а ў гэтым годзе толькі 446 кв.м. — амаль у пяць разоў менш. І ніводнага з іх з дзяржаўнай падтрымкай! А на вёсцы пабудавалі толькі 163 кв.м. — ў дзесяць разоў менш, чым у мінулым паўгоддзі. І гэта мусіць усё зроблена па плану.

А вось такая катэгорыя, як кошт працоўнай сілы. Тут сярэдні налічаны штомесячны заробак па раёну дасягнуў аж 707,4 рубля! Праўда да абяцанага дзесяць гадоў назад заробку ў 500 даляраў, яшчэ далей чым да месяца. Але гэта аж 105,3% у параўнанні з рэальным мінулагоднім заробкам. Радуйцеся! Праўда, ў параўнанні з абласным сярэднім заробкам заробак гарадакчан зменшыўся яшчэ на 0,9% і дасягнуў такога дна як 80,9% ад абласнога ўзроўня. Толькі канешне ёсць і больш бедныя раёны, дзе заробак ніжэй і 80% абласнога ўзроўня — Мёрскі, Шаркаўшчынскі. А вось менш за чэрвень і няма раёнаў.

Або возьмем фінансы арганізацый. Тут карціна таксама вартая жалю ад першага паказчыка — чысты прыбытак. Калі годам раней ён быў у 3 млн. 88 тысяч рублёў, то ў гэтым годзе за паўгоддзе толькі 702 тысячы — менш у чатыры разы з гакам. І калі раней рэнтабельнасць прадаж была ў 3,1%, то ў гэтым годзе таксама 3,1% — але толькі са знакам мінус. Аналагічна са знакам мінус і рост стратных прадпрыемстваў, і рост больш чым у два разы дэбіторскай запазычанасці, і рост пратэрмінаванай запазычанасці па крэдытах і займах у два разы.

А тут яшчэ мінусаванне па знешняму гандлю, калі на экспарт адправілі прадукцыі, паслуг на амаль 400 тысяч даляраў менш, а паімпарту ўвезлі на 425 тысяч больш у параўнанні з мінулым паўгоддзем.

Вось такі твар камандна-адміністратыўнай эканомікі ў нашым раёне, якую «правадыр» са сваімі памагатымі стварыў за чвэрць стагоддзя. І канца такому «развіццю» няма, бо няма канца самапрызначэнню ўлады ў нашай Беларусі.

Леанід Гаравы.

Лічбы паводле: http://www.belstat.gov.by

Последние новости