haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

01.09.2019 13:01

419 просмотров

0 комментариев

Рынак у Гарадку: ў першы дзень восені без разнастайнасці дароў прыроды

Прапануем увазе чытачоў агляд цэнаў на сельскагаспадарчую прадукцыю ад прыватнікаў Гарадоччыны 1 верасня 2019 году.

Больш месяца прайшло пасля нашага апошняга агляду цэнаў на гарадоцкім рынку і прапаноў па продажу дароў прыроды паменела. Бо прапановы ёсць, а пакупнікоў амаль няма.

Найбольшы выбар на рынку датычыцца прадукцыі пчалярства. Тут чатыры гаспадары-пчаляра прапаноўваюць як мёд, так і іншыя прадукты пчалярства.

З ягад на рынку прысутнічалі толькі брусніцы. За 5 літровае вядро прасілі 10 рублёў – па 3,5 рублі за літр.

Гуркоў на рынку не было, а за памадіры прасілі: па 2 рублі за жоўтыя пальчыкі і паўтара рубля за чырвоныя.

Яшчэ на рынку была адна прапанова па бульбе: за 5 літровае вядзёрка трэ аддаць 3,5 рубля.

Часнок зменшыўся ў цане да 50-80 капеек за галоўку, а пякучы перац да 20 кап. за стручок. Звычайны перац магчыма набыць за 3 руб. за кілаграм.

І акрамя яшчэ пятрушкі і сельдэрэя на рынку нічога не было.

Варта заўважыць, што амаль ніхто з прадаўцоў не лічыць патрэбным пазначаць цану прадаваемай прадукцыі. Быццам бы гэта не спрыяе продажу тавара, з'яўляецца абавязковым элементам цывілізаванага гандлю. Хто абавязаны вучыць гэтаму прыватнікаў?...

І на прыканцы параўнайце, як сёння гандлявалі на рынку ў суседніх Бешанковічах:

Навіны бешанковіцкага рынку 1-га верасня (фота)

Першы верасьнёўскі рынак у Бешанковічах быў бульбяна-агуркова-памідорны. Бо менавіта гэтая гародніна на ім панавала.

Бульбу пачалі прадаваць для зімы. Хтосьці прапануе вядро за 7 рублёў, хтосьці за 6, але самыя абачлівыя зьніжаюць кошт да 5 рублёў за вядро. Год сёлета бульбяны, а таму разьлічваць на высокія цэны на бульбу не прыходзіцца.

Пакрысе паднімаюцца цэны на апошнія памідоры. Нехта яшчэ прадае па рублю за кг, а іншыя ўжо па 1,2 −1,3 рубля.

Тое ж тычыцца агуркоў. Маленькія сімпатычныя каштуюць 1,2 — 1,3 рубля за кг.

На рынку яшчэ прадаюцца брусніцы, а вось журавін няма, бо іх зьбіраць яшчэ забаронена. Але з наступнага рынка мы даведаемся, па якіх цэнах яны будуць сёлета прадавацца.

На рынку былі яблыкі і грушы, па ранейшай цане, адпаведна 1 і 2 рублі за кг.

Прадавалі і сьлівы, якіх сёлета амаль што няма. Кошт малога вядра 8 рублёў.

Паводле: http://beshankovichy.by

Л. Антонаў, фота аўтара

Последние новости