haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

28.09.2019 19:42

284 просмотра

0 комментариев

Паглядзіце, які катэдж пабудаваў сабе ў Драздах прэм’ер-міністр Сяргей Румас — больш за 600 метраў! ФОТА

Нацыянальнае кадастравае агенцтва звярнула ўвагу на топ-5 самых вялікіх катэджаў, якія з’явіліся ў Мінску ў першай палове 2019 года. Большасць іх гаспадароў — бізнэсмены. Але звяртае на сябе ўвагу дом на Сёмкаўскім завулку (гэта элітны квартал «Дразды-2»).

Катэдж плошчай 601,8 квадратнага метра заняў у рэйтынгу другое месца. Яго пабудаваў сабе прэм’ер-міністр Сяргей Румас.

Сёмкаўскі завулак — першая берагавая лінія «Драздоў-2», Катэджы будаваліся за некалькі дзясяткаў метраў ад вады.

Гэта месца жыхарства асобаў, найбольш блізкіх да Аляксандра Лукашэнкі — тэнісны трэнер Сяргей Цяцерын, былы біятланіст Сяргей Булыгін, бізнэсмен Аляксандр Шакуцін. Паміж імі знаходзіцца і катэдж тэнісісткі Вікторыі Азаранкі.

З чыноўнікаў тут пасяліліся былы мэр Мінска Мікалай Ладуцька, экс-старшыня Нацбанка Надзея Ермакова (для яе гэта другі катэдж у Драздах, папярэдні яна пакінула дзецям), генеральны пракурор Аляксандр Канюк.

Апроч дома ў Драздах, Румас валодае катэджам ў Калодзішчах.

Сяргей Румас

Нарадзіўся ў 1969 у Гомелі. Скончыў Яраслаўскае вышэйшае вайсковае фінансавае вучылішча (1990) і Акадэмію кіравання (1995). Працаваў у Нацбанку, камерцыйных банках Беларусі. Намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» (2002–2005), старшыня праўлення «Белаграпрамбанка» (2005–2010), віцэ-­прэм’ер (2010–2012), старшыня праўлення Банка развіцця (2012–2018). Прэм’ер-міністр (2018). Жанаты, чацвёра сыноў.

Чытайце. Сем фактаў пра новага прэм’ер-міністра Сяргея Румаса

фоты Надзеі Бужан

Последние новости