haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

20.10.2019 09:47

674 просмотра

0 комментариев

Восеньскі кірмаш: шмат прапаноў садаводам і стабільны кошт капусты. Фотасесія

19 кастрычніка ў цэнтра Гарадка адбыўся першы восеньскі і мусіць апошні кірмаш, з невялікай разнастайнасцю прапаноў прадукцыі.

Нельга ж лічыць кірмашом, як было ў раёнцы абвешчана, дзве-тры машыны каля райбальніцы ў мінулую суботу, калі ішоў першы кулінарны фэст “Мара гурмана”?

А і на гэтым кірмашы выбару асаблівага не было. Напрыклад рыбу магчыма было выбіраць ад 6 да 16 кг карпа, коштам па 4 рубля за кг. І ўсё.

Найбольшая разнастайнасць была ў прапановах для садаводаў і гароднікаў. На кірмашы магчыма было набыць самыя разнастайныя саджанцы яблынь, сліваў, грушаў, арыкос, чарэшні і г.д.

Таксама прапаноўвалі туі, сосны, ядлаўцы, кветкі, агрэст, смародзіну і г.д..

Гэтыя машыны, якія прывезлі саджанцы ў Гарадок з Лепельшчыны, Аршаншчыны, Пастаўшчыны, Лужесна размясціліся на пачатку вуліцы Валадарскага.

Паўсюдна тут магчыма было набыць і цыбылю, моркву, буракі, бульбу, капусту. І калі кошт бульбы вагаўся ад 32 капеяк да 45 за кг, то кошт капусты быў стабільны – 60 капеяк ва ўсіх прадаўцоў. А яблыкі магчыма было набыць ад 77 капеяк за кг да 2 рублёў.

На сярэдзіне вуліцы Савецкай размясціляся гандляры прамысловымі таварамі ад гарадоцкіх і віцебскіх гандляроў.

Тут гандлявалалі і тутэйшыя жыхары: хто глогам, а хто і яркага пеўня імкнуўся прадаць.

Безумоўна, хто жадаў набыць капусты, бульбы, буракоў, морквы свой попыт задаволіў. Магчыма і не так танна, як разлічваў.

Л. Антонаў, фота аўтара

Последние новости