haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

07.11.2019 09:06

503 просмотра

0 комментариев

Гарачы хлеб прапануецца на рынку Гарадка

На рынку Гарадка больш месяца пакупнікам прапануецца свежы хлеб у тыя ж часы, што і працуе рынак.

Закрыццё Гарадоцкага хлебазавода на некалькі месяцаў пазбавіла жыхароў Гарадка свайго свежага хлеба. Але ўжо ў верасні былі зроблены першыя спробы пачаць выпякаць хлеб па ранейшаму рэцэнту, а таксама рабіць батоны і вітушкі.

Зараз для пакупнікоў прапануецца свежы хлеб коштам 1,10 руб., вітушка па 1,45 руб. і батон па 1,25 руб. Як кажуць гэтая прадукцыя разыходзіцца на «ура».

А калі дзённая норма не рэалізуецца, то на наступны дзень яе кошт памяншаецца на 20 капеяк: адпаведна прадаецца па 90 кап, 1,25 і 1,05.

Л. Антонаў

Последние новости