haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

09.11.2019 17:09

261 просмотр

0 комментариев

Гарадоцкі раён мае адзін з самых нізкіх паказчыкаў заробка па Віцебскай вобласці за верасень.

Паводле даных нацыянальнага статыстычнага камітэта налічаны сяреднемесячны заробак па Гарадоцкаму раёну за верасень склаў толькі 766,2 рубля — чацвёртае месца ад дна па заробках.

Статыстычныя даныя за верасень сведчаць, што па Віцебшчыне ў тыя даўно абяцаныя ў 2007 годзе 500 даляраў трапілі толькі жыхары горада нафтахімікаў — Наваполацк, у якіх за верасень сярэдні заробак склаў 1245,5 руб. У жыхароў жа абласнога цэнтра гэты заробак крыху пераваліў 1000 рублёў — 1000,2 — на 20 капеяк. У астатніх ён ад 701 рубля — Шаркаўшчына да 943 руб. — Віцебскі і Чашніцкі раёны.

На дне па заробках знаходзіцца за верасень і Гарадоцкі раён з сумай у 766,2 рубля. Гэта сума крыху болей, чым у згаданай Шаркаўшчыне і Мёрах 721,1 руб і Вушаччыне — 755,2 руб, але ніжэй чым ў астатніх 17 раёнаў Віцебшчыны. Пры гэтым сярэдні заробак па Гарадоччыне складае толькі 81% ад сярэднеабласнога ўзроўня.

Варта адзначыць, што па сярэдніх заробках Гарадоцкі раён саступае і суседняму Шумілінскаму раёну, які таксама зорак з неба не хапае і мае значна горшыя эканамічныя паказчыкі чым наш раён. Так крэдыторская пратэрмінаваная запазычанасць па нашаму раёну складае больш 17 млн. рублёў, а па суседняму больш 35 млн рублёў. Праўда ў гэтым паўгоддзі Гарадоцкі раён пачаў працаваць са стратамі ў −1 813 тыс. рублёў, а суседзі з прыбыткам у 179 тысяч.

Карціна па сярэдніх заробках у Гарадоцкім раёне, як і ў іншых адстаючых раёнах вобласці сведчыць, што падняць да сярэдняга ўзроўня заробкі задача складаная і пры гэтай сістэме кіравання не вырашальная. Колькі было інвестыцый ў Гарадоччыну. А вынік? Чарговае банкроцтва будаўнічай арганізацыі ПМК-51, дзе і кіраўніцтва прафсаюзаў і Генеральны пракурор пабывалі безвынікова ў мінулым годзе.

Л. Антонаў

Последние новости