haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

21.11.2019 16:11

518 просмотров

0 комментариев

У цэнтры Гарадка запрацаваў першы сушы-бар сеткі «Сушы-Дом»

З пачатку кастрычніка ў культурна-асветніцкім цэнтры «Гарадок» для аматараў усходняй ежы запрацаваў першы сушы-бар.

Памяшканне ў КАЦ «Гарадок» ужо не раз меняла сваіх арэндатараў, якія пры значнай арэнднай плаце неслі страты. Сёння гэтым арэндатарам стала сеткавая структура «Сушы Дом», якая дзейнічае і ў Віцебску.

Гэтая кропка найперш цікавая аматарам усходняй ежы з марскіх прадуктаў. І то што раней прыйшло у буйныя гарады сёння стала даступна і ў нашым райцэнтра. У сушы бары дзейнічаюць сучасныя метады абслугоўвання спажыўцоў. Кожны тыдзень з панядзелка па чацвер існуе Акцыя блюда коштам у 3,90 рубля.

У памяшканні маецца вялікае меню, на якім прадстаўлены назвы і кошты 40 блюд коштам ад 2,3 рубля да 30 рублёў.

Таксама ў сушы-бары дзейнічае , дзе прапануецца кава, напоі і піва.

Зразумела, што «Сушы-Дом» мае сайт: http://sushi-dom.by/ дзе вы знойдзеце больш інфармацыі пра гэты сэрвіс.

Па словах персаналу ў першы месяц штодня сушы-бар наведвала каля 150 чалавек, а ў другі месяц каля 100...

Працуе сушы-бар з 11.00 да 23.00.

Л. Антонаў, фота аўтара.

Последние новости